Ізво́знік ’рамізнік’ (Нас.), ’возчык бярвенняў і г. д.’ (Касп.), рус.дыял.изво́зник, ст.-рус.извозникъ, ізвоздникъ, извожникъ ’перавозчык’. Усх.-слав. утварэнне ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑ник. Гл. паралельнае ізвозчык, вознік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ламаві́км
1. (конь) Lástpferd n -(e)s, -e;
2. (рамізнік) Lástfuhrmann m -(e)s, -männer або -leute
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
утаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.
Набыць якую‑н. суму грошай ад продажу чаго‑н.; выручыць. З дому грошай Ганьцы не даюць. Няма з чаго ўзяць, няма ўтаргаваць з чаго.Васілевіч.Рамізнік, стрэўшы Палуту з травою, нічога не кажучы, адкупіў у яе абодва мяшкі і яшчэ нават падзякаваў.. — Дзякуй богу, утаргавала і хопіць для мяне на нейкі час.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак. і незак.
1.зак. Стаць хмурным, хмурнейшым. Адразу ж стала зразумела мне, З якой прычыны Ты раптоўна гэтак Задумаўся і нават пахмурнеў, Спакойна запаўняючы анкету.Аўрамчык.Стромкі лес белагаловы Пахмурнеў увесь, суровы Прыглушыў яго мароз.А. Александровіч.
2.незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець. Рамізнік усё больш пахмурнеў, маўчаў, і, быццам падладкоўваючыся пад яго настрой, вуліца рабілася ўсё больш глухой, цёмнай і бязлюднай.Лупсякоў.А ў горы [Аляксей] пахмурнеў, рабіўся скрытным, маўклівым.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
БУ́ЧМА Амвросій Максімілянавіч
(14.3.1891, г. Львоў — 6.1.1957),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1918). На сцэне з 1905. Працаваў у т-ры «Беразіль» (1930—36). Адзін са стваральнікаў Кіеўскага ўкр. драм. т-ра імя І.Франко (1920), дзе працаваў у 1936—56. Праф. Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва (1940—57). Выдатны майстар пераўвасаблення, ствараў вострахарактарныя, камедыйныя і драм. вобразы: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Цярэнцій Пузыр («Гаспадар» І.Карпенкі-Карага), Гайдай, Платон Крэчат, Макар Дубрава («Гібель эскадры», «Платон Крэчат», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Іван Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага) і інш. З 1924 здымаўся ў кіно: «Арсенал», «Тарас Шаўчэнка», «Начны рамізнік», «Іван Грозны», «Подзвіг разведчыка» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1949 (за тэатр. работы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́ннік1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. ‑нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус.пск.вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр.ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус.винникъ ’віноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск.winnik ’вінаваты’, чэш.vinník, славац.vinník ’тс’.
Віннік2 ’вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр.винник, рус.винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус.винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск.winnik ’вінакур’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік ад віно́ (гл.).
1. Пачаць рухацца, перамяшчацца пры дапамозе якога‑н. транспарту. Крушынскі адразу запрог каня і паехаў.Бядуля.— Паехалі, — сказаў Міхась, спрытна ўскочыўшы на сядзенне трактара.Шахавец.// Накіравацца, адправіцца куды‑н., да каго‑н. Паехаць у госці. □ Андрэй завярнуў каня і паехаў па снапы.Чарнышэвіч.// З’ехаць куды‑н. — От што, — сказаў хлопец, калі бацька сеў палуднаваць, — я табе скажу, што я зусім заўтра паеду адгэтуль.Чорны.
2. Зрушыць з месца, пакаціцца (аб транспарце). Паехала машына. □ З вуліцы пачулася, як паехаў рамізнік.Мурашка.
3.Разм. Саслізнуць, пачаць апускацца, падаць. Нага.. [Тварыцкага] пакаўзнулася на вільготнай зямлі і паехала ўніз з узмежку.Чорны.Падсечаная,.. [алешына] нездаволена крахнула, пастаяла нейкі, амаль няўлоўны, момант, а потым памалу паехала ўніз.Брыль.
4.перан.Разм. Пачаць гаварыць доўга, многа або не тое, што трэба. [Клаўдзія Пятроўна:] — Мы ад цябе чакаем тосту, а ты нешта паехаў некуды не туды.Васілёнак.
•••
Паехаць ад (са) смеху (ад рогату, з рогату) — тое, што і пакаціцца ад (са) смеху (ад рогату, з рогату) (гл. пакаціцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбы́так, ‑тку, м.
1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі; грашовы даход. Чысты прыбытак. Валавы прыбытак.//Спец. Даход капіталістаў, крыніцай якога з’яўляецца прыбавачная вартасць. Максімальны прыбытак. Прыбыткі манаполій.//Спец. Даход дзяржаўных прадпрыемстваў у сацыялістычным грамадстве, які атрымліваецца ў выніку павышэння прадукцыйнасці працы. Прыбытак дзяржаўных прадпрыемстваў. Адлічэнне прыбыткаў.
2. Даход, які атрымліваецца ад якога‑н. роду заняткаў, дзейнасці і пад. Пан Кудзілоўскі лічыў, хата сады даюць больш прыбытку, чым збожжа, і збожжа зусім не сеяў.Хомчанка.— Але хіба кіраўніцтва завода не ведае без вашых табліц і лічбаў на некалькіх старонках, што пераабсталяванне цэха дало б вялікія прыбыткі заводу?Арабей.Выдавецкая справа ў той час не толькі не прынесла беларускаму першадрукару прыбыткаў, а патрабавала шмат выдаткаў.С. Александровіч.
3.Разм. Карысць, выгада. [Міхал:] — А што за шчасце тут, спытаем? Які прыбытак мы тут маем?Колас.
4.Разм. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.). Жадаем яшчэ вам Прыбытку ў хаце, Ні мала, ні многа — Штогод па дзіцяці.Русак.Рамізнік сядзіць на козлах і ўсміхаецца, гледзячы, як я нясу на руках дзіця. — З прыбыткам вас, — кажа ён.Сабаленка.Конюху дзядзьку Мікалаю не было каму ў тую часіну пахваліцца і свежай навіной і жаданым прыбыткам на сваёй канюшні.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)