раско́сасць, ‑і, ж.

1. Касы разрэз вачэй.

2. Касавокасць, пры якой зрэнкі скіраваны ў бок ад носа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́харазрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв. ра́спорразрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н.

Т. дошкі.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны драўляны брусок для машчэння вуліц.

3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папярэ́чны Quer-; qurlaufend;

папярэ́чны разрэ́з Qurschnitt m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Распо́ракразрэз, выраз у адзенні’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), распо́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. rozporekразрэз у адзенні’, славен. razporek ’тс’. Да пароць (гл.). Для славенскага слова Сной₂ (606) рэканструюе першаснае значэнне — ’месца, дзе адзенне распоратае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распо́рак, ‑рка, м.

Фасонны разрэз у адзенні; распорка. Кацялком пабразгвае нямецкі «зольдат», апрануты ў лёгкі мышынага колеру фрэнчык з распоркам ззаду. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

slit1 [slɪt] n. прадо́льны разрэ́з; шчы́ліна;

a skirt with slits спадні́ца з разрэ́замі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прае́рхразрэз у штанах, спадніцы’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Метатэза з прарэх (aj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

склерато́м

(ад склера- + гр. tome = рэзанне, разрэз)

ніжняя, унутраная частка саміта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

план,

чарцёж; гарызантальны разрэз або від зверху збудавання або прадмета; папярэдне намечаны парадак; задума, праект; спосаб разгляду пабудовы; парадак размяшчэння аб’ектаў на выяве.

т. 12, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)