жава́ць, жую, жуеш, жуе; жуём, жуяце; заг. жуй; незак., што.

1. Размінаць ежу або што‑н. зубамі. Дзед, выцягнуўшы з торбы сухую скарынку мёрзлага хлеба, стаў жаваць. Каваль. Тады ардэн пакіне жаваць траву, падыме галаву, захрапе ад незвычайнага гуку ды зноў пачне грызці. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж. Будзе жаваць цэлую гадзіну адно і тое ж.

•••

Жаваць жвачку — тое, што і жаваць (у 2 знач.).

Жаваць словы — неразборліва, нячленараздзельна гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разміна́цца I несов.

1. (не встречаться) расходи́ться, разъезжа́ться;

2. (не зацеплять друг друга) разъезжа́ться, расходи́ться

разміна́цца II несов.

1. (становиться мягким) размина́ться;

2. разг. размина́ться, промина́ться;

3. страд. размина́ться; промина́ться; см. разміна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мяцьразмінаць’, ’аддзяляць валакно ад трасты’, ’таўчы’, ’камячыць’, ’прыгінаць, прытоптваць (расліны) да зямлі’, ’умінаць, есці з апетытам’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; міёр., Нар. лекс.). Укр. мʼя́ти, мня́ти, рус. мять, ц.-слав. мѧти; польск. miąć, ст.-чэш. mieti, славац. mäť, славен. méti, балг. мъ̀на. Прасл. męti (mьnǫ), да якога роднаснымі з’яўляюцца літ. mìnti ’таптаць (пасевы)’, ’мяць лён’, лат. mĩt ’тс’, mīne ’месца, дзе мнуць гліну’, ст.-прус. mynix ’дубільшчык’, ст.-інд. carmamnāh ’кажамяка’, ірл. men ’мука́’, уэльск. mathr ’таптанне, размешванне нагамі’ — і.-е. *men‑ ’таптаць’ (Траўтман, 185; Мюленбах-Эндзелін, 2, 646; Фасмер, 2, 634; Бязлай, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясі́ць, мяшу, месіш, месіць; незак., каго-што.

1. Мяць, размінаць якую‑н. густую масу, перамешваючы яе з вадою, вадкасцю. Мясіць цеста. □ Ахметка з Гошкам цэлымі днямі прападалі на будоўлі: дапамагалі рабочым мясіць гліну, надавалі печнікам цэглу. Даніленка.

2. перан. Разм. Хадзіць, ездзіць па чым‑н. гразкім, топкім, сыпкім і пад. Сыпаў дробны дождж, ногі мясілі калатушу з снегу і гразі. Арабей. Дождж ніяк не можа суняцца. Месім і месім мокрую зямлю. С. Александровіч. Старэнькі параходзік з зухаватай назвай «Чаркес» мясіў ваду пліцамі на самай сярэдзіне ракі. Ракітны.

3. перан. Разм. Біць, дубасіць. Тахкае сэрца, і ад гэтага як хто чым тупым месіць па галаве, — аж іскры ўваччу. Пташнікаў. Нядужы, перапалоханы, Лёнік, зачапіўшыся за купіну, упаў, і яго, дабегшы, без жалю мясіў нагамі камендантаў сын. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траі́ць ’тройчы пераворваць зямлю’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Др.-Падб.), ’зябліць — араць увосень’ (валож., ЛА, 2), троі́ты ’траіць’ (іван., ЛА, 2), ’трэці раз пераворваць зямлю’ (Нас., Шат., Касп.; вільн., бярэз., Сл. ПЗБ; гродз., мін., паўд.-усх. віц., маг., гом., ЛА, 2), ’араць поле другі раз’ (Бяльк., Пятк. 1), тро́іць ’тройчы араць поле — увосень, ранняй вясной і перад сяўбой’ (Янк. 1). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. trẽjiti ’траіць’: суф. ‑(i)n‑ захаваўся ў бялын, трайні́ць, бярэз. траяні́ць ’траіць’ ці ў мядз. трае́нь падымаць (ЛА, 2), трае́ннік ’той, хто арэ ворыва другі раз’ (Юрч. Вытв.), трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трое́ніна ’абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Параўн., аднак, балг. радоп. тро́е̂м ’пераціраць, размінаць’ (БД, 2), што да *terti (гл. церці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малоць, моло́тэ, муло́ты ’раздрабняць, размолваць зерне ці што-небудзь іншае’, ’церці, раздрабняць мак, мяса’, ’балбатаць’, ’ілгаць’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Яруш., Сцяшк., Сл. ПЗБ; Совещ. ОЛА (Гомель, 270)), міёр. ’хутка есці’ (Нар. лекс.). Укр. моло́ти, рус. моло́ть, польск. mleć, н.-луж. mlaś, в.-луж. mlěć, чэш. mlíti, славац. mlieť, славен. mléti, серб.-харв. мле̏тиразмінаць, давіць’, ’пэцкаць’, ’малоць’, макед. меле, балг. ме́ля, ст.-слав. млѣти. Прасл. melti ’расціраць зерне рукамі на камені’ роднаснае да літ. málti, лат. mal̃t, літ. malū̃nas, ст.-прус. malunis ’млын’, літ. mìltai, лат. milti, ст.-прус. meltan ’мука’; лац. molere, гоц., ст.-в.-ням., ст.-н.-ням. malan, ст.-ірл. meltim ’мялю’, ст.-грэч. μυλών ’млын’, μύλλω, арм. malem ’таўку, расціраю’, хецк. malanzi ’раздрабняюць’, алб. mieli ’мука’ (Міклашыч, 186; Бернекер, 2, 35; Траўтман, 168; Фасмер, 2, 597; Фрэнкель, 403; Махэк₂, 368–369; Скок, 2, 444; Бязлай, 2, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяць, мну, мнеш, мне; мнём, мняце; заг. мні; незак., што.

1. Сціскаючы, рабіць мяккім, ператвараць расціраннем у мяккую масу; размінаць. Мяць гліну. Мяць лыжкай бульбу. □ Стары.. доўга разглядаў праз акуляры прынесеную.. зямлю, мяў у пальцах, нюхаў, дробнымі крупінкамі насыпаў на шкло. Кулакоўскі.

2. Тое, што і церці (у 4 знач.). [Марыля:] Добры быў лянок, палола яго, ірвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі. Купала.

3. Рабіць няроўным, нягладкім; камячыць. [Бацька] сеў у перадку, каб, мусіць, не мяць таго месца, на якім павінен быў сядзець доктар. Сабаленка. Сцяпан мяў у руках шапку, глядзеў уніз, быццам саромеўся паказаць вочы. Асіпенка.

4. Прыгінаць, прытоптваць да зямлі (аб раслінах). «Шась-шась», — мялі струхлелы ржэўнік неданошаныя зімою валёнкі. Быкаў. — Дзе ты, Лідачка? .. Чаго ты залезла туды? — хочучы быць суровай, пытае маці. — Ці ж то можна гэтакі лянок мяць? Кулакоўскі.

5. Разм. Есці з апетытам што‑н., умінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)