bschied m -(e)s, -e

1) развіта́нне, расста́нне, ро́стань

2) адста́ўка, звальне́нне;

~ nhmen* (von D) разві́твацца (з кім-н.);

~ gben* звальня́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

leave1 [li:v] n.

1.(таксама leave of absence) во́дпуск, адпачы́нак;

be on leave знахо́дзіцца ў во́дпуску;

sick leave вызвале́нне ад пра́цы з-за хваро́бы;

maternity leave дэкрэ́тны во́дпуск

2. fml дазво́л;

give smb. leave to do smth. даць каму́-н. дазво́л зрабі́ць што-н.

take leave of smb./take one’s leave разві́твацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼатыразвітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzony ’ненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

żegnać

żegna|ć

незак.

1. развітвацца;

~j! — бывай!;

~ł mnie skinieniem głowy — ён развітваўся са мною кіўком галавы;

2. хрысціць;

kogo znakiem krzyża świętego — хрысціць каго святым крыжам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАЛЯ́ДНЫЯ ПЕ́СНІ,

калядкі, жанр стараж. нар. абрадавых песень зімовага цыкла каляндарна-земляробчага фальклору. Спяваюцца пры калядаванні. Пашыраны ў індаеўрап., у т. л. слав. народаў. На Беларусі найб. распаўсюджаны ў паўд. і цэнтр. раёнах. Сінкрэтычна звязаны з нар. гульнямі і тэатр. паказамі пераапранутых. Іх прызначэнне ў старажытнасці — наблізіць надыход сонечнага цяпла і паспрыяць багатаму ўраджаю. Вызначаюцца святочна-прыўзнятым ці гулліва-гумарыст. настроем. Паводле зместу К.п. — велічальнае віншаванне гаспадароў хаты, пажаданне ім дабра і заможнасці, услаўленне іх працавітасці і шчодрасці, ухваленні дарослых дачкі і сына, дабрадушныя кепікі з дзеда і старой. Прац. тэматыка часта спалучаецца са шлюбнымі матывамі. Тыповыя для К.п. і замалёўкі са свету звяроў, свойскай жывёлы і птушак, апяванне самой персаніфікаванай Каляды з мехам пірагоў, вясёлых зімовых свят, з якімі селяніну так не хочацца развітвацца («Ай, калядачкі, вы вярніцеся», «Каб калядачак цэлы гадочак»). У паэт. тэкстах некат. К.п. ёсць гіст. матывы, чутны адгалоскі войнаў. Урадлівасць і багацце пададзены ў іх гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касм. формы («Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою»). Для каляднай вобразнасці найб. характэрны амбівалентныя карнавалізаваныя ператварэнні: «каза», якая ўсімі ўшаноўвалася, «упала, здохла і прапала», а потым уваскрэсла ў скоках; дыялогі і спрэчкі жывёл, птушак і рыб рэзюмуюцца нечаканымі змяшчэннямі: «З цябе, рыбачка, смачная юшка, а з мяне, арла — мяккая падушка». К.п. характэрны сталыя рэфрэны, перакліканне запявалы з хорам, слоўныя прыгаворы перад спяваннем і пасля яго. Напевы К.п. тыпалагічна акрэсленыя і надзвычай устойлівыя; найчасцей квінтавыя з дакладнай структурай і характэрнай калядкавай рытмаформулай («А ў борку, ў борку», «За мхом, за мхом на пожанкі»). Гучанне маляўнічае дзякуючы багатым тэмбравым зрухам і розным гукапераймальным прыёмам, абумоўленым сувяззю з тэатралізаванай гульнёй. У паўд. (Палессе) і цэнтр. раёнах Беларусі пераважаюць песні святочна-прыўзнятага характару са звонкімі рэфрэнамі-воклічамі, у паўн. (Паазер’е) — гарэзліва-гуллівыя, ва ўсх. набліжаюцца да распеўных лірычных або пластычных карагодных песень. Агульныя з калядкамі тыпы напеваў, акрамя навагодніх віншаванняў-прыгавораў, маюць шчадроўскія песні. Зберагліся ў побыце вёскі і бытуюць як вясёлая навагодняя карнавальная забава.

Публ.:

Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Скл. А.​І.​Гурскі, З.​Я.​Мажэйка. Мн., 1975 (Бел. нар. творчасць);

Беларускія народныя песні / Запіс Р.​Шырмы. Т. 3. Мн., 1962;

Анталогія беларускай народнай песні. 2 выд. Мн., 1975;

Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981;

Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983.

Літ.:

Можейко З.Я. Коляда в белорусском полесском селе // Сов. этнография. 1969. №3;

Гурский А.И. Зимняя поэзия белорусов. Мн., 1980.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

verbschieden

1. vt

1) звальня́ць;

inen Offizer ~ зво́льніць афіцэ́ра ў адста́ўку

2) право́дзіць, рабі́ць право́дзіны (каму-н.)

3) прыма́ць, зацвярджа́ць (напр. закон)

2. ~, sich (von D) разві́твацца (з кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schiden*

1. vt

1) аддзяля́ць

2) разво́дзіць (мужа і жонку);

die he ~ скасава́ць шлюб

2. vi (s)

1) пакіда́ць;

aus dem Dienst ~ пакіда́ць слу́жбу

2) разві́твацца, расстава́цца

3. ~, sich

1) разво́дзіцца (пра мужа і жонку);

sie lssen sich ~ яны́ разво́дзяцца

2) разыхо́дзіцца;

hier ~ sich nsere Wge тут на́шыя шляхі́ разыхо́дзяцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)