Рэ́яць2 ’плаўна лятаць; лунаць’, ’развявацца (пра сцяг)’ (ТСБМ). Рус.ре́ять, балг.рея се ’тс’. Другаснае значэнне; развілася на базе ’цячы, струменіць; імкнуцца’. Гл. рэяць1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разлята́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да разляціцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм.Развявацца, аплятаць у бакі ад павеваў ветру і пад. Мужчына, што ішоў побач з Бялькевічам, увесь час адкідваў рукою чорныя валасы, а яны разляталіся і падалі на лоб ад хуткай хады.Савіцкі.Толя крадком, міжвольна зірнуў .. [Людзе] услед, — на светлы плашчык, што разлятаўся над загарам быстрых ног у басаножках, якія тапталі густую, нізкую траву.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр.змагати́ся ’тс’, польск.zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж.zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш.zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац.zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен.zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв.сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг.смо̀гвам, макед.смогне ’змагчы’. Ст.-рус.съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл.sъmagati (sę) з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс sъ дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́хнуць ’пырснуць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’выліць, лінуць’ (Варл.), ’ударыць’ (Юрч. СНЛ), плюхаць ’страляць’ (Юрч. Вытв.). пліхацець ’плюхаць, плюхцець, хлюпаць’ (Бяльк.), Гукапераймальнае пліх! — пра стрэл (Нар. лекс.). Роднаснае з плюхаць, плёскаць, плёхаць (гл.). Параўн. славен.plfhati ’плёскаць, плюхаць’, plihniti ’пералівацца праз край’, харв.plihati ’плысці, плаваць, разлівацца’, plikimui ’знікнуць’. Сной (Бязлай, 3, 57) рэканструюе *plixali з *рГухаіі (інтэнсіў да * plyt і ’плыць, плаваць’), у якім /’, як у *рГшкаїі, роднасным інтэнсівам якога з’яўляецца *pliskati. Ён дапускае і іншае развіццё *plixati < *pltk‑sa‑li побач з *pliskałi < plik‑skö‑ti. Варбат (Этимология–1978, 29–31) далучае сюды і ўкр.шшхати ’вісець, развявацца, пырхаць’, польск.рііхас/ plechtać ’распырскваць ваду пры мыцці’, што дае падставы рэканструяваць *plixati, варыянт *рІьхЫаІі < *pol‑, гл. спол ’чарпак для вады’ (Міклашыч, 254). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stream2[stri:m]v.
1. цячы́, выцяка́ць; лі́цца, струме́ніцца;
a streaming cold мо́цны на́смарк;
stream with perspiration абліва́цца по́там;
Her eyes streamed tears. У яе з вачэй цяклі слёзы.
2. разма́хваць, развява́цца;
Her hair streamed (out) in the wind. Яе валасы развяваліся ад ветру.
3. ху́тка, імклі́ва ру́хацца; прано́сіцца;
The children streamed out of their classroom. Дзеці рванулі з класнага пакоя.
4. размярко́ўваць шко́льнікаў па пато́ках або́ па кла́сах у зале́жнасці ад іх здо́льнасцей, схі́льнасцей і да т.п.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Плата́ць1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус.смал.плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ.plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат.piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат.plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск.płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.
Плата́ць2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр.платати ’распластваць, пластаваць’, рус.смал., пск., цвяр.платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск.płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.
1. Абвівацца вакол чаго‑н. Віецца фасоля з павіслымі стручкамі-лапаткамі.Гарэцкі.// Завівацца (пра валасы). У кожнага над левым вухам віўся чуб «па-казацку».Чорны.
2. Рабіць звілістыя рухі целам. Вуж уецца каля ног.// Мець звілісты напрамак. Плямістай жоўта-зялёнай змейкай уецца чыгунка сярод лясных гушчароў.Шынклер.Як ручай дарога ўецца.Зарыцкі.//перан. Круціцца, увівацца каля каго‑н. з якой‑н. мэтай. Віцца каля дзяўчыны.
3. Лётаючы, кружыцца. Каля твару назольна віліся камары.Мележ.
4. Уздымацца лёгкім струменьчыкам. З коміна віўся дымок.Якімовіч.
5.Развявацца (пра флаг, сцяг і пад.). Шум і гоман у сталіцы, Сцяг ля сцяга ўецца.Купала.
6.Зал.да віць.
•••
Віцца вужакай — падлізвацца, падлашчвацца да каго‑н.
Віцца роем — кружыцца, круціцца, чапляцца адно за другое (пра думкі).