Бабёлапуп, частка жывата ў абсягу пупа’ (Некр.). Паколькі ненаціскное а можа адлюстроўваць розныя гукі, то можна думаць пра сувязь з праслав. bab‑, bob‑, bǫb‑ — асновы для абазначэння розных прадметаў, у прыватнасці круглых (аб гэтай аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 169–171). Аднак найбольш верагодным здаецца паходжанне ад bǫb‑ (параўн. Бернекер, 78–79), што азначае ’штосьці круглае, надутае’. Тады бел. слова да праформы bǫb‑elъ, bǫb‑elь (параўн. bǫbъlʼь, Бернекер, 78; польск. формы bąbel, bąbol, Слаўскі, 1, 29). Аснова bǫb‑ вельмі разгалінаваная (гл. Бернекер, 78–79; Фрэнкель, 33) і вядома амаль ва ўсіх і.-е. мовах. Да семантыкі параўн. пуп (слав. pǫpъ, глухі варыянт да bǫb‑, таксама ў розных значэннях). Параўн. літ. bámbaпуп’, bam̃balas таўстун’, нарв. bembelпуп’ (Фрэнкель, там жа). Суфіксальная відазмена bǫbelъ > бел. бабёла як у жывёла (параўн. ст.-польск. żywioł, ст.-чэш. živel, zivěl ’animal’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пубзды́р ’недаростак’ (слонім., Жыв. НС). Ад пуп з азванчэннем зычнага перад экспрэсіўным суфіксальным комплексам ‑здыр, параўн. бабздыр (ад баба), адносна паходжання суфікса гл. пуздыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пупо́к 1, ‑пка, м.

1. Тое, што і пуп (у 1, 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ. У цёмна-сіняй кепцы з пупком, сцягнутай на патыліцу, у таго ж колеру касцюме, у аброшаных ботах, .. [Сучок] унёс у хату свежасць ранку. Пестрак.

пупо́к 2, ‑пка, м.

Шматгадовая пахучая трава сямейства складанакветных з галінастым сцяблом і жоўтымі або белымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Поп1 ’праваслаўны святар’ (ТСБМ), ’святар’ (ТС); укр. піп, рус. поп, балг. поп, с.-харв. по̏п, славен. pòp, чэш., славац., польск., в.-луж. pop, палаб. püöp ’святар; настаўнік’. Са ст.-польск. pop < ст.-в.-ням. pfaffo ’святар; поп’ < познелац. papa ’тс’ < лац. papas ’настаўнік’ < грэч. πάππος ’дзед, продак’ (Фасмер, 3, 327; Чарных, 2, 56). Банькоўскі (2, 698) адмаўляе сувязь з апошнім, мяркуючы, што першапачаткова назва адносілася да паганскага святара, параўн. поп ’снегавік’ (ТС).

Поп2 ’адуванчык, Taraxacum’ (Мат. Гом.), папо́к, пупо́к ’тс’ (Кіс.), папы́, папкі́, папа́ўка ’нівянік, Leucanthemum (Кіс.), папы́, папакі́ ’скабіёза, Scabiosa’ (Кіс., ЭПБ), папкі́, по́пікі ’паўночнік, Knautia’ (Касп., Кіс.), папо́ўнік ’пірэтрум, Pyrethrum’ (ЭПБ), ’вятроўнік, Filipendula’ (Касп., Кіс.), ’баркун, Melilotus’ (Кіс., ЭПБ), папо́к ’канюшына, Trifolium’ (Бяльк.). Найбольш імаверна, названы гэтыя расліны так паводле вонкавага выгляду іх суквеццяў ад пуп (гл.) з пераходам у > o/а, параўн. яшчэ бел. пуп ’бацюшка’ (ЖНС), што, магчыма, звязана з уплывам лексемы поп (гл. поп1) і магло прывесці да ўзнікнення такіх назваў, як ксёндз ’адуванчык’ (Кіс.). Параўн. яшчэ рус. пупо́к ’кветкавая галоўка’, пуповник ’расліна, Scabiosa arvensis’, пупавка ’рамонак’, попо́к ’упрыгожанне спінкі ложка ў выглядзе шарыка’. Польск. pępawa ’адуванчык’. Банькоўскі (2, 538) таксама ўзводзіць да *pǫp‑ava < *pǫpпуп’. Па першасную матывацыю ’нешта пукатае, шарападобнае’ паказвае і назва бабок (гл.). Інакш гл. папаўка.

Поп3 ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё да пуп (гл.). Параўн. пупо́к ’калок, які мацуецца да касся’ (Жд. 3, Мат. Гом.), пупо́к ’зашпілька з кавалачка дрэва’, іншыя назвы для гэтай рэаліі цу́рка, па́лачка (ЛА, 4), пупны ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), параўн. яшчэ ду́дкі, тру́бкі, па́лкі (ЛА, 1). Сюды ж, відаць, укр. піп ’вертыкальна пастаўленая цурка’, рус. поп ’цурка ў гульні, якую збіваюць палкамі’, ’прадмет, які стаіць старчаком’, попы́ ’гарадкі’, балг. по́пак, по́пок, по́пък ’пень’, по́покь, по́пукпуп’, чэш. popek ’жалезны калок для рэгуляцыі глыбіні арання’. Магчыма, ранейшае значэнне пуп ’прадаўгаваты кавалак пупавіны, які пакідаюць пры яе пераразанні’ > ’адсечаны кавалак дрэва, цурка, калок’ > ’старчак, цурубалка’. Параўн. пуп (гл.). Фасмер (3, 327) лічыць этымалагічна тоеснымі поп ’цурка’ і поп ’святар’, але не дае матывацыю. Паводле Будзішэўскай (SFPS, 26, 119–122), балг. поп ’слуп, на які апіраецца верх страхі’ — у выніку замены першапачатковага *dědъ ’тс’ пад уплывам хрысціянства (гл. поп1); паводле БЕР (5, 522), выводзіцца з попник, попницъ ’тс’ ад *pьnǫ, pęti, гл. пяць, што сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Asinus asinorum in saecula saeculorum

Асёл з аслоў на векі вечныя.

Осёл из ослов на веки вечные.

бел. І надрос, і вырас Янучок, а Янкам не стаў. Дурак дураком на векі вяком. Век пражыў, а розуму не нажыў. Вырас да неба, а дурань як трэба.

рус. Его-то голова только туловище заняла. Летами ушёл, а умом не дошёл. Глуп по самый пуп, а что выше, то пуще. Целых два чина: дурак да дурачина. Глуп как пробка/осёл/индийский петух. Глуп как пуп/пень/печка. Глуп как си вый мерин. Дурак дураком на веки веков.

фр. Bête comme un chou (Глуп как кочан капусты). Bête comme un âne/carpe/dindon/oie/pot/rhinocéros (Глуп как осёл/карп/индюк/гусь/горшок/носорог).

англ. He has a head and so has a pin (У него есть голова, у булавки ‒ тоже). Fools will be fools (Дураки останутся дураками).

нем. Dumm wie Bohnenstroh (Глуп, как бобовый стручок).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Пупны́ ’адросткі пер’яў’ (смарг., Сл. ПЗБ; глыб., ЛА, 1). У аснове слова *пупень, параўн. рус. пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’, паводле Фасмера (3, 408), ад пуп, відаць, пад уплывам асны́, аксны́ ’тс’ (гл.); збліжэнне з пень у пянькі ’тс’. Гл. пупінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп, то магчыма ўзвесці да *ррръпуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпы́ська фалькл. ’цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)