Капцю́р, кабздю́р ’кіпцюр’, ’пазногаць’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мал.; ушац., леп., гродз. КЭС; барыс., чэрв., шчуч., бярэз., глыб., навагр. Сл. паўн.-зах.), чэрв. копаць ’капыт, край капыта’ (Сл. паўн.-зах.). Пачатковае ка‑ узнікла пад уплывам когці з кі‑: кіпці ’кіпцюры’ (Сл. паўн.-зах., ТСБМ). Апошняе з’яўляецца балтызмам, параўн. літ. kìbti ’чапляцца’, ’прыліпаць’, kìbčius ’той, хто чапляецца’ (Арашонкава, Весці, 1, 1971, 91; Лаўчутэ, Слов., 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліпе́ць1 ’ледзь трымацца’, ’жыць, не падаючы надзей на сілу, на працяглае жыццё’ (Нас., Грыг., Янк. БП, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Янк. I, ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Яруш.; бялын., докш., Янк. Мат., КЭС, лаг., Яўс.) і ліпецца ’тс’. Шальч. ’балець, ныць’, віл., паст. ’вельмі хварэць, ледзь жыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ніжнегар., ярасл., уладз., бран., смал., ульян., сарат. липеть ’ледзь трымацца’. Генетычна роднасным да іх з’яўляецца літ. klibė́ti ’хістацца’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230). Параўн. таксама хліпе́ць, хлі́пкі (гл.). Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 658) параўноўвае бел. лексему з літ. lypė́ti ’выжыць’, léipėti ’млець’.

Ліпе́ць2 ’гарнуцца, хіліцца’ (Нас., Касп.). Рус. липеть ’тс’, ’прылягаць’, ст.-рус. льпѣти, лпѣтипрыліпаць, ляпіцца’, польск. lpieć ’быць прылепленым, моцна трымацца’, падгальск. ’быць цярплівым’, чэш. lpíti, lpěti ’моцна трымацца чаго-небудзь’, ’ліпнуць’, ’быць прывязаным’, ст.-чэш. lpieti ’гарнуцца, ляпіцца’, славац. lpieť, славен. lępę́ti ’тс’, ст.-слав. при‑льпѣти ’гарнуцца’, ’прыстаць, прыліпнуць’. Прасл. lьpěti ’прылягаць, быць прылепленым’ > усх.-слав. лі‑. І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lipyáte ’лепіцца, прылягае’, літ. lìpti ’ліпнуць, прыліпаць’ (Слаўскі, 4, 342; там жа і літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywieraćпрыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bcken*

1. vt

1) пячы́, запяка́ць, сма́жыць (рыбу)

2) сушы́ць (садавіну)

2. vi

1) пячы́ся (пра хлеб)

2) (толькі па слаб. спраж.) лі́пнуць, прыліпа́ць, прыстава́ць (пра снег і да т.п.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ліп, ‑ла; незак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.), да каго-чаго. Прыставаць, прыліпаць. Мяккія пушынкі снегу ападалі на зямлю, ліплі да вопраткі, да твару. Кавалёў. На лоб налазяць і ліпнуць мокрыя валасы. Скрыган.

2. Разм. Шчыльна прыціскацца да чаго‑н. Было.. [гразі на вуліцы] столькі, што часта даходзіла да галовак колаў; людзі звычайна ліплі бліжэй да платоў. Мележ. // перан. Гарнуцца да каго‑н. Дзеці ліплі да дзеда. □ Як і даўней, хлопцы цураліся.. [Ігнася] і не любілі. Ігнась таксама не надта ліп да іх, больш адзін быў. Мурашка. // перан. Аблепліваць, усыпаць. Усё больш і больш назойліва лезлі да людзей камары. Яны ліплі да твару, да рук, да ног, усмоктваліся ў чалавечае цела. Галавач.

3. перан. Разм. Назойліва прыставаць да каго‑н. Вяртацца з пустымі рукамі было няёмка. Хоць што-небудзь ды трэба ўзяць. Абы для апраўдання, для адводу вачэй было. Каб не ліплі людзі, не выдумлялі лішняга. Кандрусевіч.

•••

Ліпнуць смалой — настойліва, надакучліва прыставаць да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cling

[klɪŋ]

v. clung, clinging

1) прыліпа́ць, прычапля́цца, прыстава́ць

The boy clung to his mother — Хло́пчык прылі́п да ма́ці

2) трыма́цца, быць ве́рным

to cling together — трыма́цца ра́зам

to cling to one’s beliefs — застава́цца ве́рным сабе́, трыма́цца сваі́х пагля́даў

3) хілі́цца, тулі́цца да каго́

4) чапля́цца; мо́цна трыма́цца чаго́, лі́пнуць

to cling to hope — пе́сьціць надзе́ю

5) застава́цца ў па́мяці (пра сло́вы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

klben

1. vt кле́іць; нале́пліваць

2. vi (an D) прыліпа́ць (да чаго-н.);

der Leim klebt gut клей трыма́е до́бра;

an deser rbeit klebt viel Schweiß над гэ́тай рабо́тай прыйшло́ся папаце́ць;

an sinem Psten klben трыма́цца за сваё ме́сца;

j-m ine hrfeige ~ груб. даць апляву́ху [по́ўху] каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stick

I [stɪk]

n.

кій -я m., кіёк-йка́ m., па́лка f.; кало́к -ка́ m.

a walking stick — кіёк для хады́

a hockey stick — клю́шка f.

II [stɪk]

1.

v.t., stuck, sticking

1) ты́ркаць, прабіва́ць

2) уто́ркваць, утыка́ць

He stuck a flower in his buttonhole — Ён уткну́ў кве́тку ў пяце́льку

3) натыка́ць, наса́джваць

4) ляпі́ць; кле́іць а́рку на канвэ́рт)

5) прычапля́цца, прыліпа́ць

to be stuck with — ня мець магчы́масьці адчапі́цца ад каго́

2.

v.i.

1) прыстава́ць, прыліпа́ць; прыляпля́цца; прыкле́йваццада каго́-чаго́

The nickname stuck to him — Мяну́шка прыста́ла да яго́

2) заграза́ць; засяда́ць

Our car stuck in the mud — На́шая машы́на засе́ла ў бало́це

3) трыма́цца

to stick to the job — трыма́цца пра́цы

to stick to one’s friends in trouble — не пакіда́ць пры́яцеляў у бядзе́

to stick to the point — трыма́цца тэ́мы

3.

n.

1) уда́р, уты́к -у m.

2) лі́пкасьць, ліпу́часьць f.

3) спыне́ньне n., засто́й -ю m.

- stick around

- stick out

- stick together

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hften

1. vi

1) (an D) прыліпа́ць, прыстава́ць

2) (in D) вя́знуць, засяда́ць; мо́цна сядзе́ць (у чым-н.);

im Gedächtnis ~ заста́цца ў па́мяці, запо́мніцца

2. vi (für A) адка́зваць, быць адка́зным, не́сці адка́знасць (за каго-н., што-н.); руча́цца (за каго-н., што-н.), гарантава́ць (што-н.);

~ bliben* (an D) наліпа́ць (на што-н.); перан. застава́цца ў па́мяці, запо́мніцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bind

[baɪnd]

1.

v.t., -bound, binding

1) вяза́ць а́зам); зьвя́зваць

She bound the package with a ribbon — Яна́ зьвяза́ла паку́нак істу́жкай

2) трыма́ць ра́зам, скле́йваць, змацо́ўваць

Tar will bind gravel — Смала́ змацу́е жвір

3) забавя́зваць, прымуша́ць

to bind by a promise — зьвя́зваць абяца́ньнем, абавя́зкамі

4) апяра́зваць; адзява́ць павя́зку, вяно́к

5) абіва́ць, абшыва́ць берагі́

6) пераплята́ць кні́гу

7) Med. выкліка́ць запо́р

2.

v.i.

1) прыліпа́ць, трыма́цца ра́зам

2) забавя́зваць, зьвя́зваць

A contract always binds — Кантра́кт забавя́звае

3.

n.

1) су́вязь f.

2) Mus. сынко́па f.

- bind oneself to

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)