кра́ля, ‑і, ж.

Разм. Красуня, прыгажуня. «Напэўна гэта і ёсць тая краля, за якою так падаюць усе хатовіцкія кавалеры», — падумаў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Drnrös¦chen

n -s спя́чая прыгажу́ня (у казцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

преле́стница спаку́сніца, -цы ж.; чараўні́ца, -цы ж.; красу́ня, -ні ж., прыгажу́ня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Весялуня (фальк.) ’весялуха’ (КТС, Казкі і лег.) утворана ад адпаведнага назоўніка мужчынскага роду весялу́н па аналогіі да прыгажуня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадузя́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прадузятага. Прадузятасць думкі.

2. Прадузятыя адносіны да каго‑н. Каб не мая прадузятасць, я мог бы адразу сказаць, што яна — рэдкая прыгажуня. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красу́ня, ‑і, ж.

Тое, што і прыгажуня. «А, гэта і ёсць той каморнік, у чыю дачку ўсе тутэйшыя кавалеры закахаліся. Дык вось дзе жыве яна, гэта красуня!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

butterfly [ˈbʌtəflaɪ] n.

1. маты́ль, матылёк (таксама перан.);

a social butterfly све́цкая прыгажу́ня

2. батэрфля́й (стыль плавання)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хваста́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім або густым хвастом. Вогненная хвастатая прыгажуня-лісіца жыла ў лагеры даўно. Няхай. Міма праплываюць прыгожыя хвастатыя птушкі. «ЛіМ». // Які мае хвост, доўгі канец. Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысу́ха1 ’каханая, любая’ (ТСБМ), ’прыгажуня, чараўніца’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. присо́хнути ’адчуўшы сімпатыю, прыхільнасць да некага, надта пакахаць яго’, рус. дыял. прису́ха ’каханы чалавек; прыгажуня’, ’чараўніца’. Гл. наступнае слова.

Прысу́ха2 ’злая (міфічная) істота’; ’звышнатуральная сіла’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Утворана ад прысушыць ’прыманіць варажбой, прымусіць каго-небудзь сохнуць ад кахання’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Мат. Гом.), гл. сушыць. Параўн. рус. дыял. прису́ха ’прыварожванне, чараўніцтва; вядзьмарства’; укр. прису́шений ’прычараваны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stunner [ˈstʌnə] n. infml цудо́ўны экзэмпля́р; незвыча́йная прыгажу́ня;

She is a stunner for cakes. Яна надзвычайна добра пячэ торты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)