праціска́цца несов.

1. прода́вливаться;

2. (сквозь что-л. тесное, узкое) проти́скиваться;

1, 2 см. праці́снуцца;

3. страд. прода́вливаться, прожима́ться, промина́ться; проти́скиваться; прота́лкиваться; см. праціска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прала́зіцьI

1. drchkriechen* vi (s), drchgehen* vi (s), drchkommen* vi (s); sich drchzwängen (праціснуцца);

2. перан. sich inschleichen*, sich (D) ine Stllung erschlichen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бо́кам нареч., в разн. знач. бо́ком; (со стороны — ещё) стороно́ю;

праці́снуцца б. — проти́снуться бо́ком;

хма́ра прайшла́ б. — ту́ча прошла́ стороно́ю;

б. выла́зіць — бо́ком выхо́дит;

то б., то ско́кам — и так, и э́так

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уце́рціся, утруся, утрошся, утрацца; утромся, утрацеся; пр. упёрся, уцерлася; заг. утрыся; зак.

1. Увайсці, пранікнуць (у скуру і пад.) пры націранні.

2. Выцерці сабе твар. Уцерціся ручніком. □ Марыля хутка ўцерлася фартухом, каб згладзіць сваё хваляванне. Пестрак.

3. перан. Разм. Праціснуцца, прабрацца, увайсці куды‑н. Мы паціху ўцерліся ў гушчу натоўпу, а затым.. пабеглі дадому. Хадкевіч. // Пранікнуць у якое‑н. асяроддзе хітрыкамі. [Анатоль:] — З’явіўся [Труцькоў] да нас з пасведчаннем ЦК. Гаварыў, што прысланы сюды інструктарам з-за мяжы. Уцёрся да нас. Праўда, нашы падпольшчыкі не вельмі яму верылі і не пасвячалі яго ва ўсе свае справы. Машара.

•••

Уцерціся ў давер’е (давер) — тое, што і увайсці ў давер’е (давер) (гл. увайсці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́зці разм.

1. (ускараскацца) hinufklettern vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herufklettern vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

2. (забрацца) indringen* vi (s), insteigen* vi (s);

зло́дзеі ўле́злі ў ха́ту die Debe sind ins Haus ingedrungen;

3. разм. (праціснуцца) sich hinindrängen;

4. разм. (умясціцца, размясціцца) Platz fnden*; sich nterbringen lssen*;

5. разм. (пасяліцца, усяліцца) inziehen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

drängen

1.

vt, vi (gegen A) напіра́ць (на што-н.); цясні́ць

j-n an die Wand ~ — прыці́снуць каго́-н. да сцяны́

2) падганя́ць; nemand drängt uns ніхто́ нас не го́ніць

die Zeit drängt — час не чака́е

2.

(sich) шту́рхацца, то́ўпіцца

sich durch die Mnge ~ — праціска́цца праз нато́ўп

sich in den Vrdergrund ~ — працісну́цца напе́рад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уле́зці, улезу, улезеш, улезе; пр. улез, ‑ла; заг. улезь; зак.

1. Пранікнуць, праціснуцца, забрацца ўнутр чаго‑н. Улезці ў склеп. Улезці ў кабіну. □ Лапко ўлез у печ і ўзяўся за работу. Памагала яму Анэтка, спрытная, гнуткая дзяўчына. Падавала гліну. Колас. Толькі падумаю ехаць — А як у аўтобус улезеш? На яго ж у суботу Людзей, нібы сосен у лесе. Карызна. Цяпер ужо льга было чалавеку ўлезці ў млын, вылезці назад і паставіць дошкі на месца. Чорны. // Разм. Увайсці, забрацца куды‑н. Не зважаючы на стрэлы і голле, якое драпала яго па твары, .. [Сотнікаў] бег, пакуль не трапілася імшарына, потым улез у нейкую твань і ўжо не мог з яе выбрацца. Быкаў. Цяжка дыхаючы, у штаб улез двухметровай вышыні шыракагруды чалавек з забінтаванай галавою. Шчарбатаў. [Дзядзька:] — Бабка твая .. улезла ў .. [куст маліны] і давай збіраць ягады ў вядзерца. Ляўданскі. [Ігнат:] — Пільнуй, каб коні, барані бог, у балота не ўлезлі. Мележ. // Разм. Пасяліцца, усяліцца куды‑н. Перабраліся ў зямлянку і жылі ў ёй, пакуль не ўлезлі ў новую хату. Лужанін. [Ганка Мікалаеўна:] — Каб сама не бачыла, не паверыла б, — і, памаўчаўшы, дадала: — Вось улезем у новую хату, першым госцем будзеце. Грахоўскі. // перан. Разм. Старанна ўнікнуць у якую‑н. справу. Эскіз дапамог мне яшчэ глыбей улезці ў вобраз. Сяргейчык. // Разм. Надзець што‑н. Насця .. ўлезла ў андарак і, тэпаючы босымі нагамі па падлозе, пайшла ў сенцы адчыняць. Навуменка.

2. Залезці ў шкоду. — Глядзі ж, каб яшчэ які конь не ўлез, — строга паказала Насця. Мележ. [Лапінка:] — Настуля Кукобіна .. моліцца, а сама ўсё цікуе за рэчку, каб гусі ў шкоду не ўлезлі. Брыль. Трэба было глядзець, каб у грады не ўлезла суседскае парася, сачыць за цялём, якое пасвілася на дзедавым прыгуменні і магло ўбіцца ў шкоду. С. Александровіч. // Пранікнуць куды‑н. тайком. У воласць гэтымі днямі прыдзе дывізія, якая, разумеецца, будзе стаяць па вёсках. Дрэнна толькі тое, што салдат любіць часамі і ў пограб зазірнуць і ў кубелец з салам улезці. Колас. // Захапіўшы чужое, залезці куды‑н. — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. — Свінушнік пабудаваў, дык па паўаршына ў маю сядзібу ўлез. Чарнышэвіч. // перан. Пранікнуць куды‑н. хітрасцю, лоўкасцю. [Клеманс] думаў, што старшыня паможа яму ўлезці ў сельсавет. Чорны.

3. Умясціцца, размясціцца ўнутры чаго‑н. Нага не ўлезла ў бот. Кнігі ўлезлі ў чамадан. □ Цётка Насця рэжа бульбу на кавалкі, каб больш улезла ў чыгун, і расказвае. Палтаран. [Юрка:] — Цягні яшчэ бутэльку — колькі ў яе ўлезе той вады, і яна сагрэецца адразу, — да лесу яшчэ не данясеш... Пташнікаў.

4. Уваткнуцца, увайсці ў глыб чаго‑н. Улезла стрэмка ў нагу. □ Тое, што першае трапіла на язык, спадабалася Алесю.. Але далей зубы ўлезлі ў нешта вязкае, — груша і не груша. Караткевіч. / у перан. ужыв. У вушы чамусьці ўлезла і гучыць — ні на хвіліну не змаўкае — дзіцячая песенька. Сачанка. // Асесці, апусціцца, увайсці ў што‑н. Старая хата неяк яшчэ больш улезла ў зямлю, нахінулася набок побач з новым зрубам. Хадановіч.

5. Разм. Умяшацца ў якую‑н. справу. У размову ўлезла цётка Таццяна. Яна спыніла Данілу, мабыць, на самым цікавым месцы. Асіпенка. Стары падла, як кажа жонка, а ўлез у кашу, звязаўся з гэтымі зладзеямі! Дамашэвіч.

•••

Колькі ўлезе — уволю, колькі хочаш. [Мужчынскі голас:] — Знайшоў дзе месца чытаць. Бяры дахаты ды там і чытай, колькі ўлезе. Пальчэўскі.

Улезці ў даўгі (у доўг) — тое, што і залезці ў даўгі (у доўг) (гл. залезці).

Улезці ў душу — тое, што і залезці ў душу (гл. залезці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)