пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.

1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.

П. наўзрыд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).

Асіна плача па ім.

Вяроўка па табе даўно плача.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).

Плакалі твае грошыкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).

Запацелыя вокны плачуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пралі́ў ’вузкая паласа вады, якая злучае два водныя басейны ці дзве часткі воднага басейна’ (ТСБМ), ’пераліванне крыві’ (лудз.; Сл. ПЗБ). Рус. проли́в ’праліў; дзеянне па дзеяслову проливать’; чэш. průliv ’праліў’ (з рус., слова ў Махэка₂ адсутнічае). Да праліваць < ліць (гл.). Літаратурнае праліў, магчыма, з рус. (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 86). Сюды ж пралі́ўнік ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wten vi (s, h) перахо́дзіць убро́д; хлю́паць (па вадзе, гразі);

in Blut ~ купа́цца ў крыві́; праліва́ць мно́га крыві́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

broczyć

broczy|ć

незак. : ~ć krwią — сплываць крывёю;

krew broczyć — кроў струменіць;

~ć ręce we krwi — праліваць чыю кроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

blten vi

1) кроватачы́ць; крыва́віць

2) (für A) праліва́ць кроў;

j-n für etw. ~ lssen* заста́віць каго́-н. плаці́ць за што-н. (тс. перан.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пла́каць, плачу, плачаш, плача; незак.

1. Праліваць слёзы ад болю, гора і пад. [Зося] ўвайшла ў хату з цвёрдаю думкаю.. больш ніколі не плакаць ад крыўды. Чорны. // Бедаваць, шкадаваць, тужыць. [Фрэйда:] — Дарагі брат, дарэмна ты плачаш пра маё адзіноцтва. Наш калгас цяпер адна вялікая сям’я. Бядуля.

2. перан. Усхліпваць, завываць, скуголіць (пра вецер, буру і пад.). Галінка рабіны ўсю ноч біла ў шыбу, у коміне плакаў вецер, грукала непрывязаная аканіца. Навуменка. Навальніца плача стомлена, сціхнуць, змоўкнуць галасы. Дубоўка.

3. перан. Разм. Пакрывацца кроплямі вільгаці, пацець (пра шкло). Вокны плакалі, дождж сек па шыбах з мяккім шапатлівым шумам, хмары чарнелі. Хомчанка.

•••

Асіна плача па кім гл. асіна.

Вяроўка плача па кім гл. вяроўка.

Плакаць наўзрыд — плакаць усхліпваючы, сутаргава (пераважна моцна, уголас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

weep

[wi:p]

1.

v.i. wept, weeping

1) пла́каць; усхлі́пваць

2) сьлязі́цца, сьцяка́ць (кро́плямі)

2.

v.t.

1) праліва́ць сьлёзы

She wept bitter tears — Яна́ пла́кала го́ркімі сьлязьмі́

2) апла́кваць

No poet wept for him — Ніхто́ з паэ́таў не апла́кваў яго́

- weep one’s life away

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуць ’праліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскацца ’плюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. пли́свам, пли́скам ’плёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліска 1 (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс pl-, варыянт зыходнага кораня *pel‑/*pol‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляза́ ‘вадкасць з вачэй (пры плачы і інш.)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), слеза́ ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. сльоза́, рус. слеза́, стараж.-рус. сльза, польск. łza, в.-луж. syłza, н.-луж. łdza, чэш., славац. slza, серб.-харв. су̀за, славен. sólza, балг. сълза́, макед. солза, ст.-слав. сльза. Прасл. *slьza або *slьdza; Фасмер (3, 668) з перавагай да першай формы. Роднаснае слізкі, слізь (гл.); Бязлай (3, 289) прасл. *slьza лічыць дэвербатывам, першасна nomen actionis > nomen acti ад прасл. *slьzati ‘слізгаць, паўзці (слізганне, коўзанне)’ > ‘тое, што слізгае’ → ‘кропля, сляза’. Параўноўваюць з с.-н.-ням. slik, slîk ‘слізь’, нов.-в.-ням. schlickernпраліваць’, с.-в.-ням. slîch, slich ‘глей’ (літ-py гл. Фасмер, там жа). Махэк₂ (559) рэканструюе прасл. *sьlza, што не адпавядае ўсходнеславянскім формам, для якіх ён дапускае мэтатэзу ьl > . Гл. таксама ЕСУМ, 5, 311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spill2 [spɪl] v. (spilt or spilled)

1. разліва́ць; разліва́цца; рассыпа́ць; рассыпа́цца;

spill blood праліва́ць кроў;

A crowd of people spilled into the street. Натоўп людзей высыпаў на вуліцу.

2. infml прагаво́рвацца

spill the beans распуска́ць язы́к, прагаво́рвацца;

it’s no use crying over spilt milk ≅ што ўпа́ла, то́е прапа́ла

spill over [ˌspɪlˈəʊvə] phr. v. выхо́дзіць за ме́жы чаго́-н.; перавыша́ць;

These areas are spilling over with population. У гэтых раёнах шматколькаснае насельніцтва.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)