Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tuptać

незак.

1. мітусіцца, корпацца, кешкацца, поркацца;

2. таптацца; дробненька тупаць, перабіраць нагамі, дрыпаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tinker

[ˈtɪŋkər]

1.

n.

1) ме́днік, лудзі́льшчык -а m.

2) Figur. парта́цтва n.; по́рканьне n.

3) парта́ч -а́ m.

2.

v.t.

1) лудзі́ць

2) Figur. парта́чыць; по́ркацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нашу́шкацца, нашуштацца ’многа надзець на сябе’ (ТС, жытк., Жыв. сл.). Да шу́шкацца ’апрануць на сябе шмат’ і ’поркацца, шамацець, шаптацца’, параўн. нашу́шкацца ’нагаварыцца шэптам’ (Нас.), а таксама рус. нашу́шкаться, начу́чкаться ’многа на сябе адзець’ (дан., СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праве́ндзіцца, провендытыс, провэндытысь ’мала што зрабіць’ (пін., драг., Бел.-рус. ізал.). На думку Клімчука (там жа, 52), суадносіцца з рус. дыял. веньгаться ’рабіць павольна, бязладна; поркацца’. Хутчэй, экслрэсіўнае ўтварэнне на базе польск. wędzić ’капціць, вэндзіць’, гл. вэндзіцца ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Матаха́цца, мотоха́тысьпоркацца’ (Клім.). Укр. мотуша́ти ’рухаць, шавяліць’, рус. перм. мото́ха ’дарэмная трата часу’, тул. мотоши́ться ’шавяліцца’, тамб. мату́шиться, наўг., цвяр., разан. матуси́ться, моту́ситься, мату́ситься ’паволі, не хочучы рабіць што-небудзь’, матусить ’хадзіць туды-сюды’. Глухі варыянт да мадзёхацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымасо́ліцца ’падбівацца, лашчыцца, шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Да масо́ліцца ’пэцкацца чым-небудзь; поркацца, прыладжвацца да каго-небудзь, шукаючы прыхільнасці’, што ад масо́ліць ’грызці костку; пэцкаць у што-небудзь слізкае’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч.). Адносна апошняга гл. масо́л, а таксама *mosoliti (ЭССЯ, 20, 20–21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вози́тьсяI несов.

1. (с кем, чем) важда́цца; (с кем, чем, около кого, чего) валту́зіцца; (нянчиться) ня́ньчыцца; (заниматься кропотливыми делами) по́ркацца, ке́шкацца;

2. (шумно играть) дурэ́ць, гуля́ць;

3. (медлить) мару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)