Памята́ць тое ж, што і помніць (гл.), памя́тка, памятлі́вы, памяткі́, памяту́шчы. Дэрыват ад па́мяць з суф. ‑atʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГОЛЬЦ-МІ́ЛЕР Іван Іванавіч (9.12.1842, г. Іанішкеліс, Літва — 17.8.1871),
удзельнік рэв.-дэмакр. руху, рус.паэт. Скончыў Мінскую гімназію (1859). У 1860 паступіў на юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та. У 1861 арыштаваны як удзельнік рэв. гуртка П.Р.Заічнеўскага па справе аб друкаванні і распаўсюджванні нелегальнай л-ры. З турмы вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве высланы ў г. Карсун Сімбірскай губ. У 1867—69 жыў у Мінску, вандраваў па Расіі. Памёр і пахаваны ў Арле. Друкаваўся ў час. «Современник», «Отечественные записки». У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца» і інш. Яго лепшы верш «Слу-хай!» (1864) пакладзены на музыку П.Сакальскім, стаў папулярнай песняй.
Тв.:
Поэт-революционер И.И.Гольц-Миллер /Сост. Б.Козьмин, Г.Лелевич. М., 1930.
Літ.:
Бас І. «...Не памерла слова яго!» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971;
Кісялёў Г.В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г.В. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ Даніла Канстанцінавіч (30.9.1914, г. Пінск — 7.7.1996),
бел. дзеяч культуры, вучоны-хімік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Сын Я.Коласа. Скончыў хім.ф-тБДУ (1936), вучыўся ў аспірантуры БДУ і працаваў там выкладчыкам. У Вял.Айч. вайну працаваў у Сярэднеазіяцкім ун-це і хім. групе АНБССР (Ташкент). У 1943 дэкан хімфака БДУ (на ст. Сходня пад Масквой). З 1944 у Ін-це хіміі АНБССР (ст.навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, заг. лабараторыі). Пасля смерці Я.Коласа (1956) збіральнік яго спадчыны, арганізатар Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, дзе ў 1957—80 працаваў дырэктарам, з 1980 да канца жыцця ст.навук. супрацоўнікам. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў важным асяродкам коласазнаўства. Распрацаваў канцэпцыю мемарыялізацыі памятных мясцін Я.Коласа на Стаўбцоўшчыне (гл.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял). Прапагандаваў спадчыну Я.Коласа, выступаў у друку, на радыё і тэлебачанні, у школах. Аўтар успамінаў, артыкулаў па коласазнаўстве і праблемах культуры.
Тв.:
Любіць і помніць: Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ра́дасцьж. Fréude f -;
не по́мніць сябе́ ад ра́дасціáußer sich vor Fréude sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адгаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.
Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла разам з маткаю.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вумненне ’думка’ (Яруш.). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад *mьněti, гл. помніць ’памятаць’, або ў выніку кантамінацыі вум (гл.) і рус.мнение ’думка, меркаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэспе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Уст. Пашана, павага. Верабей, як-ніяк, меў, як кажуць, рэспект да Веры Ігнатаўны, і яна не помніць, каб у чым-небудзь ёй адмаўляў.Пестрак.
[Фр. respect.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Страціць розум; зрабіцца дурным (у 1, 2 знач.). — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа.Мележ.Трапляецца і разумнаму здурнець.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпаміна́ць ’напамінаць’ (Яруш.), прыпа́мятаць ’прыпомніць’ (ТС), пріпамі́н ’успамін, згадка’, прыпамі́нка ’ўспамін, памятка’ (Бяльк.), прыпа́мятка ’знак на памяць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Яруш.). Дэрываты ад па́мятаць (гл. памяць), по́мніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абасса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; зак.
Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае цяля, Што можна ссаць, ды можна й абассацца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)