(англ. leasholders, ад lease = арэнда + holder = трымальнік)
арандатары ў Англіі позняга сярэдневякоўя, якія арандавалі зямлю ў буйных землеўладальнікаў (лендлордаў); параўн.капігольдэры, фрыгольдэры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Райшу́ля ’нейкая пабудова’ (Бес.). Пранікненне ў беларускую гаворку гэтага рэгіёна (б. Сядлецкі павет) позняга польскага запазычання з нямецкай мовы rajtszula ’школа (верхавой, коннай) язды’ < Reitschuhle ’тс’ (Брукнер, 453), што цалкам магчыма, калі ўлічыць арэальны фактар. Сярод польскіх назваў фігуруе і rajszula ’тс’ (Нававейскі, Zapożyczenia, 313).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІНДУ́РСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1825 у в. Індура Гродзенскага р-на. У 1901—04 да паўн. і паўд. фасадаў прыбудаваны вежы, з усх. боку зроблена прыбудова, якая ўключае трансепт, апсіду і сакрысціі. Асн. аб’ём захаваў пластычнае афармленне пач. 19 ст. Касцёл складаецца з трохнефавага асн. аб’ёму, шырокага трансепта, маленькай паўцыркульнай апсіды з бакавымі прыбудовамі і 2 вежаў, завершаных фігурнымі шлемамі з шатровымі ліхтарамі. Гал. фасад вылучаны магутным 4-калонным порцікам з атыкам і вял. паўцыркульным праёмам. Сцены па ўсім перыметры апяразаны дарычным антаблементам і члянёны пілястрамі. У касцёле 3 алтары ў стылі позняга класіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́льніца, ‑ы, ж.
1.Разм. Свабода, незалежнасць. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца.Мікуліч.Падлеткі, што непрыкметна для саміх сябе станавіліся юнакамі, любілі вольніцу.Навуменка.
2.Гіст. Беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і дамагаліся сваёй незалежнасці. Казацкая вольніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТЭРАКАЛАМІ́Т (Asterocalamites),
дрэвападобная расліна, якая адносіцца да членістасцябловых з позняга дэвону, ранняга карбону. Вонкавая паверхня сцябла мае падоўжныя рэбры, якія прадаўжаюцца ў сумежных міжвузеллях. Лісце ў кальчаках, якія паўторна разгаліноўваюцца, генератыўныя органы ў выглядзе рыхлых шмат’ярусных стробілаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́тыка
(іт. gotiko = гоцкі, ад ням. Got = гот)
архітэктурны стыль позняга еўрапейскага сярэдневякоўя (12—16 ст.), які характарызаваўся лёгкасцю высокіх спічастых збудаванняў, зграбнасцю разнастайнай каменнай разьбы, вітражамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАСЕ́ЦІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура позняга палеаліту — ранняга мезаліту ў вярхоўях Акі. Назва ад помніка на р. Расета. Прылады прадстаўлены разцамі, скрабкамі, скоблямі, вастрыямі, мікралітамі, наканечнікамі стрэл на мікрапласцінах. Як папярэдніца волга-окскага мезаліту Р.к. стала асновай для ўзнікнення бутаўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РКІ,
дзве стаянкі позняга мезаліту (6—5 тыс. да н.э.) каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Знойдзена шмат крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы, палявання, нуклеусы, трапецыі.
Літ.:
Копытин В.Ф. Мезолитическое поселение Горки в Посожье // Краткие сообщения Ин-та археологии АНСССР. М., 1979. Вып. 157.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Касмы́ль ’пасма’ (Касп., БРС); ’касматы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус.дыял.космы́ль ’доўгія раскудлачаныя валасы’, ’нячэсаная галава’. Вытворнае (суфіксам ‑ylь) ад прасл.*kosmъ, *kosma ’волас, валасы’, ’колер шэрсці жывёлы’, ’шэрсць’ і г. д. Здаецца, тып *kosmylъ з’яўляецца славянскім дыялектным утварэннем (бел.-рус. гаворкі) позняга часу (у Трубачова, Эт. сл., 11, 145–147, у іншых мовах не адзначаецца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неаімпрэсіяні́зм
(ад неа- + імпрэсіянізм)
плынь у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., прадстаўнікі якой развівалі тэндэнцыі позняга імпрэсіянізму, надавалі метадычны характар прыёмам раскладання складаных тонаў на чыстыя колеры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)