УІ́ЛТАН,
мікралітычная культура шэрагу раёнаў Усх. і Паўд. Афрыкі. З’яўляецца афр. эквівалентам мезалітычных культур Еўропы, хоць і адносіцца да больш позняга часу. На позняй стадыі выяўляюцца кантакты з земляробамі жал. веку 1-га тыс. н.э.
т. 16, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)