перараза́ць несов., в разн. знач. перереза́ть, перере́зывать; (пилой — ещё) перепи́ливать; см. перарэ́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перасмуры́жыць (пірясмурыэюыць) ’перацерці, перарэзаць (напр., бутэльку) пры дапамозе вяровачкі’ (Бяльк.). Да пера- і смурыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІРАМІ́ДА [ад грэч. pyramis (pyramidos)],

мнагаграннік, аснова якога — многавугольнік, а бакавыя стораны — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.

Па колькасці вуглоў асновы адрозніваюць П. трох-, чатырохвугольныя і г.д. Аб’ём П. V = S h , дзе S — плошча асновы, h — вышыня (перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні на плоскасць асновы). П. наз. правільнай, калі ў аснове правільны многавугольнік, а вышыня праходзіць праз цэнтр асновы. Калі П. перарэзаць плоскасцю, паралельнай аснове, атрымаюцца 2 часткі: П., падобная на дадзеную, і ўсечаная П, аб’ём якой V = h ( S1 + S1 S2 + S2 ) , дзе S1 і S2 — плошчы асноў.

Піраміда: а — адвольная; б — правільная; в — усечаная.

т. 12, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перарэза ’назольнае дзіцё’ (Шах.). Утворана ад перарэзаць ’знішчыць, загубіць’ < пера- і рэзаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑а (як плакса, назола і інш.). Параўн. яшчэ рус. арх., алан., наўг. перерез ’моцная стомленасць, змора’, ’натуга, надрыў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poderżnąć

зак. падрэзаць;

poderżnąć komu gardło — перарэзаць каму горла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Абша́р ’абшар, прастора’ (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Абшар (пшенʼицы) < польск. obszar < ням. obirschar (< überscheerenперарэзаць’) ’частка зямлі, якая вылучаецца пасля вымярэння’ (XV ст.). З XVII ст. — сучаснае значэнне (Брукнер, 68). Калі гэта так, бел. абшар < польск. obszar (XVII ст.) (параўн. Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНЕРВА́ЦЫЯ (ад лац. in у, унутры + нервы),

забяспечанне органаў і тканак нервамі, якія ажыццяўляюць іх сувязь з цэнтральнай нервовай сістэмай. Адрозніваюць І. аферэнтную (цэнтраімклівую) і эферэнтную (цэнтрабежную). Сігналы аб стане органаў успрымаюцца чуллівымі нерв. канчаткамі (рэцэптарамі) і перадаюцца ў ц. н. с. па цэнтраімклівых валокнах, па цэнтрабежных ідуць у адказ імпульсы ад ц. н. с., якія каардынуюць дзейнасць органаў. Роля ц. н. с. ў рэгуляцыі розная. Напр., калі перарэзаць нерв. валокны, якія ідуць да мышцы (дэнервацыя), без сігналаў жыццезабеспячэння настае атрафія органа. Іншыя органы (сэрца, кішэчнік) маюць здольнасць часткова дзейнічаць пад уплывам імпульсаў у самім органе (аўтаматызм). З дапамогай І. ажыццяўляюцца рэакцыі арганізма на змену навакольнага і ўнутр. асяроддзя, забяспечваюцца рэгуляцыя і каардынацыя дзейнасці органаў, сістэм і адаптацыя мнагаклетачных арганізмаў да ўмоў існавання.

А.​С.​Леанцюк.

т. 7, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАЛЯ́Р’Я АБАРО́НА (чэрв. 1941 — кастр. 1944),

баявыя дзеянні войск Паўн., з 1.9.1941 Карэльскага франтоў, Паўн. флоту і Беламорскай флатыліі ў Вял. Айч. вайну на Кольскім п-ве, у паўн. Карэліі, на Баранцавым, Белым і Карскім морах супраць узбр. сіл гітлераўскай Германіі і саюзнай ёй Фінляндыі. Мэта — не дапусціць захопу праціўнікам Кольскага п-ва з незамярзаючым портам Мурманск і Кіраўскай чыгункай, забяспечыць абарону паўн. марскіх камунікацый. У выніку гераічнай абароны сав. войскі не дазволілі праціўніку ізаляваць СССР ад знешніх сувязей праз паўн. парты і перарэзаць Паўн. марскі шлях на Д. Усход, забяспечана дастаўка ў СССР праз Мурманскі порт ваенных грузаў марскімі канвоямі саюзнікаў. У кастр. 1944 узбр. сілы СССР выгналі захопнікаў з сав. Запаляр’я. Прэзідыум Вярх. Савета СССР заснаваў 5.12.1944 медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» (больш за 307 тыс. узнагароджаных). 7.5.1985 Мурманску прысвоена званне «Горад-герой».

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.). Да тын (гл.), харв. prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен. tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да *tynъ ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < *tyti ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tętiперарэзаць’, параўн. польск. przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр. перетинок папярочны пляцень1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)