Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1.каго-што. Разрэзаць надвае. Перарэзаць вяроўкі. Перарэзаць тэлефонны провад. □ [Краб] перарэзаў [клюшнямі] рыбіну на дзве часткі, нібы нажніцамі для бляхі паперу.Караткевіч.
2.што. Перайсці, пераехаць што‑н. у якім‑н. напрамку; перасячы. Хацелася перарэзаць на чайцы возера па ўсёй яго даўжыні і шырыні, але ж трэба час.Сташэўскі.
3.што. Стаўшы ўпоперак чаго‑н., спыніць далейшы рух; перагарадзіць. Пасля кароткай парады афіцэраў у камандзіра батальёна .. рота атрымала заданне перарэзаць шлях адступлення немцам з суседняй вёскі.Васілевіч.Не паспеў я адбегчыся шагоў сотню, як раптам дарогу перарэзаў знаёмы рыбак.Якімовіч.Неўзабаве шлях перарэзалі стальныя дзверы.Шыцік.//перан. Парушыць сувязь, зносіны. Збіраўся [Алеська] прыехаць на пабыўку. Ды вайна перарэзала шляхі-дарогі.Б. Стральцоў.
4.перан.; што. Пралягаючы ў якім‑н. напрамку, раздзяліць на часткі што‑н. [Чыгунка] самаўладна перарэзала надвае векавечны лес.Шынклер./ Пра рубцы, маршчыны і пад. Круты смуглявы лоб ад скроні да скроні перарэзалі раўчакі маршчын.Мележ.
5.што. Разм. Размежаваць зямлю нанава, іначай. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць.Чорны.
6.каго-што. Зарэзаць, парэзаць усіх, многіх або ўсё, многае. Перарэзаць усю жывёлу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарэ́заць
1. (вяроўкуі г. д.) dúrchschneiden*vt;
2. (зарэзаць) níedermetzeln аддз.vt;
3. (перасячы) ábschneiden*vt;
перарэ́заць даро́гу den Weg ábschneiden*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перараза́цьгл.перарэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)