do over

рабі́ць на́нава, перарабля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпайваць — прыпаяць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑паек. Тое, што прыпаяна да чаго‑н. Па некалькі разоў прыходзіцца перарабляць кожную прыпайку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

úmarbeiten vt перапрацо́ўваць, перарабля́ць, выпраўля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перелицо́вывать несов.

1. портн. пераніцо́ўваць, пераліцо́ўваць;

перелицо́вывать пальто́ пераніцо́ўваць (пераліцо́ўваць) паліто́;

2. перен., разг. перарабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

re-form

[,ri:ˈfɔrm]

1.

v.t.

перарабля́ць, перафармо́ўваць

2.

v.i.

перарабля́цца, зьмяня́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перарабля́цца несов., разг.

1. переде́лываться;

2. перераба́тываться;

3. страд. переде́лываться; перераба́тываться; перевя́зываться; см. перарабля́ць 1-3, 5, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РЫФО́РМІНГ (англ. reforming ад reform перарабляць, паляпшаць),

перапрацоўка бензінавых і ліграінавых фракцый нафты для атрымання высокаактанавага кампанента аўтамаб. бензіну, араматычных вуглевадародаў. Адрозніваюць Р. тэрмічны і каталітычны — адзін з найважн. працэсаў нафтаперапрацоўчай прамысловасці і нафтахімічнай прамысловасці.

Р. каталітычны ажыццяўляюць пры т-ры 450—540 °C пад ціскам вадароду 0,8—3,5 МПа у прысутнасці каталізатара. Выкарыстоўваюць пераважна плацінавы ці плацінава-рэніевы каталізатары — металы (плаціна, плаціна і рэній, 0,2—0,6%), нанесеныя на паверхню аксіду алюмінію Al2O3. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць бензінавыя фракцыі, што выкіпаюць пры т-ры 60—180 °C. Асн. рэакцыі (дэгідрыраванне 6-членных і дэгідраізамерызацыя алкіліраваных 5-членных нафтэнавых вуглевадародаў; дэгідрацыклізацыя, гідракрэкінг, ізамерызацыя парафінавых вуглевадародаў) прыводзяць да ўтварэння араматычных (гл. Араматызацыя) і ізапарафінавых вуглевадародаў. Першыя прамысл. ўстаноўкі каталітычнага Р. (1940-я г., ЗША) з алюмама-лібдэнавым каталізатарам наз. ўстаноўкамі гідраформінгу, пры пераходзе на плацінавыя каталізатары яны заменены т.зв. ўстаноўкамі платформінгу. Р. тэрмічны ажыццяўляюць пры т-ры каля 550 °C і ціску 5—7 МПа. Выкарыстоўваўся толькі для вытв-сці бензіну.

Літ.:

Катализаторы риформинга. Мн., 1976;

Промышленные установки каталитического риформинга. Л., 1984;

Маслянский Г.Н., Шапиро Р.Н. Каталитический риформинг бензинов: Химия и технология. Л., 1985.

Ю.​Р.​Егіязараў.

т. 13, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

modifizíeren vt

1) мадыфікава́ць, перарабля́ць

2) стры́мліваць, абмяжо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Перакаба́чваць 1 ’перайначваць, вяршыць, рабіць’ (Нас.). У выніку семантычнага пераносу з першаснага перакаба́чваць ’перарабляць што-небудзь на кабат’ (гл. каба́т), параўн. аналагічнае польск. przekabacić, przekabacać ’перарабіць, перацягнуць на свой бок’.

Перакаба́чваць 2, зак. тр. перакаба́ціць ’прамантачыць, растраціць’ (Нас.). Да пера- і каба́к (гл.) — ’прапусціць грошы праз кабак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

convert​2 [kənˈvɜ:t] v.

1. (into/to) ператвара́ць; ператвара́цца; перарабля́ць, пераво́дзіць;

convert dollars into pounds пераво́дзіць до́лары ў фу́нты

2. пераваро́чваць, звярта́ць (у іншую веру), схіля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)