паперако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераканаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагітава́ць

пераканаць каго-небудзь у чым-небудзь, схіліць каго-небудзь да чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падагіту́ю падагіту́ем
2-я ас. падагіту́еш падагіту́еце
3-я ас. падагіту́е падагіту́юць
Прошлы час
м. падагітава́ў падагітава́лі
ж. падагітава́ла
н. падагітава́ла
Загадны лад
2-я ас. падагіту́й падагіту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падагітава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перако́нванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераконваць — пераканаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел. перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл. *per‑pьrětiпераканаць’ і *per‑perti, *per‑pirati ’перацягваць, перасунуць’, укр. перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус. арх. перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск. przeprzeć ’тс’, славен. prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг. препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав. прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вразуми́ть сов. наста́віць на ро́зум; навучы́ць; утлума́чыць; перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hermbekommen* vt угавары́ць, перакана́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адра́іць, -ра́ю, -ра́іш, -ра́іць; -ра́ім, -ра́іце, -ра́яць; адра́й; зак., каму з інф.

Адгаварыць ад чаго-н., параіць, пераканаць не рабіць чаго-н.

Дзецям адраілі так позна ісці ў лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак., каго (што) з інф.

Просьбамі пераканаць зрабіць што-н.

У. застацца яшчэ на дзянёк.

|| незак. упро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. упро́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разагітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Разм. Узмоцнена агітуючы, пераканаць у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што), ад чаго і з інф.

Пераканаць не рабіць чаго-н.

А. ад задуманага плана.

Адгаварылі ехаць так далёка.

|| незак. адгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)