халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком;
скрыжаваць шпагі — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
pojedynek, ~ku
pojedyn|ek
м.
1. дуэль; двубой; паядынак;
2. адзінаборства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГУДА́ЙЦІС-ГУЗЯ́ВІЧУС ((Gudaitis-Guzevičius) Аляксандрас) (25.5.1908, Масква — 18.4.1969),
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1968). Засл. дз. маст. Літвы (1954). З 1921 жыў у Літве. Друкаваўся з 1928. Першая кніга — зборнік нарысаў і апавяданняў «Сцяганосец» (Мн., 1935). Гіст. раманы «Праўда каваля Ігнотаса» (т. 1—2, 1948—49, Дзярж. прэмія Літвы 1951), «Браты» (т. 1—4, 1951—55), «Змова» (т. 1—2, 1964—65, Дзярж. прэмія Літвы 1967) — аб рэв. падзеях 1918—20. Аўтар п’ес «Нябачная зброя» (1958), «Паядынак» (1961), кнігі навел «Цёмная ночанька» (1958), аўтабіягр. аповесці «Чорная тарпеда» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУПСЯКО́Ў (Мікола) (Мікалай Радзівонавіч; 4.3.1919, Масква — 12.2.1972),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1935. У апавяданнях і аповесцях (кн. «Першая атака», 1946; «Мост», 1947; «Дружба», 1952; «Чырвоны бераг», 1954; «Паядынак», 1957; «У вераб’іную ноч», 1958; «Ля пераправы», 1959; «Прырэчча», 1961; «На берагах Дняпра», 1966) любоў да людзей працы, роднай прыроды. У нізцы «Вясковыя паданні» (1958) паказаў псіхалагічна глыбокія чалавечыя характары, яскравыя малюнкі складанага жыцця. Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974), аповесці «Я помню...» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фехтава́нне, ‑я, н.
1. Від спорту, майстэрства барацьбы на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. Трэці дзядзька — Ціхон Васільевіч — меншы па чыну, толькі выкладчык фехтавання.Новікаў.
2.Паядынак, спаборніцтва на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. /уперан.ужыв.Побач з імі [куніцамі], на паляне, Бой гарачы — фехтаванне У майстроў яго, З баркоў Маладых цецерукоў.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́га
(іт. spada)
халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком;
скрыжаваць шпагі — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РАЖКО́Ў (Вячаслаў Зіноўевіч) (н. 20.2.1924, в. Блудніца Шуйскага р-на Іванаўскай вобл., Расія),
бел. жывапісец, майстар лакавай мініяцюры. Скончыў Палехскае маст. вучылішча (1948). З 1961 у Мінску. Творы вылучаюцца арыгінальнасцю малюнка, вытанчанасцю кампазіцыі Аўтар пано «Царэўна-лебедзь» (1950), «Лукамор’е», «За зямлю рускую» (абодва 1982), «Казка пра цара Салтана», «Канёк-гарбунок» (абодва 1985), «Дзмітрый Данскі» (1986), «Руслан і Людміла» (1989); куфэркаў «Тарас Бульба», «Багатырская слава» (абедзве 1953), «Паядынак» (1972), «Тройка» (1981); пласцін «Мцыры» (1960), «Беларускі Сусанін» (1964); пейзажаў «Бабіна лета» (1986), «Восень» (1989), «Бярозавы гай» (1990), «Карагод» (1991), «Перад навальніцай» (1997); нацюрмортаў.
Літ.:
В.З.Рожков: Искусство Палеха. Живопись. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч.ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус.дыял.ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРМАГЕДО́Н (грэч. Armagedōn),
паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін армагедон і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на якім канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя армагедону ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі і інш.). Яна цесна звязана з хрысц, вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Анатоль Аляксандравіч) (н. 20.5.1949, в. Ярэмічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі (Бабруйск). З 1975 у Т-ры юнага гледача Беларусі. Выконвае камедыйныя і вострахарактарныя ролі. Сярод іх: Важак («Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980), Каваль («Рыгорка — ясная зорка» А.Вярцінскага), Білі Бонс («Востраў скарбаў» паводле Р.Стывенсана), Заслонаў («Паядынак» М.Матукоўскага), Міканор («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Чалавек у чорным («Выбар» А.Дударава), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Хорыя («Імем зямлі і сонца» І.Друцэ), Фабіян («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра). Здымаецца ў тэлепастаноўках.