задыме́ць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца ​1. Столь у лазні задымела. Смалакуры задымелі.

задыме́ць 2, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пачаць дымець; задыміць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць, зрабіцца бледным. Пабляднець ад хвалявання. □ Войт пахіснуўся, пабляднеў і асеў, схапіўшыся за бок. Колас.

2. Страціць яркія фарбы; пацямнець. Пялёсткі пабляднелі. Малюнак пабляднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжу́хнуць, ‑не; зак.

Страціць яркасць, пацямнець, стаць жухлым (пра колеры, фарбы). // Страціць свежасць, пасохнуць (пра лісце, траву). Травы няма: тая, што сям-там узрасла — ..зжухла і зжоўкла. Яно і не дзіва — лета было сухое. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помрачне́ть сов. (стать сумрачным) стаць змро́чным; (потемнеть) пацямне́ць; (стать хмурым) пахмурне́ць; стаць пахму́рным; (стать угрюмым) стаць пану́рым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азмро́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Пацямнець, стаць змрочным, цёмным.

2. Стаць панурым, сумным (звычайна пра погляд, твар). // Стаць менш радасным з-за якога‑н. засмучэння, непрыемнасці. І вось радасць ужо азмрочылася, хоць чалавек спачатку і намагаўся адолець злосць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памуці́цца, ‑муціцца; зак.

1. Зрабіцца мутным (у 1, 2 знач.), страціць празрыстасць; памутнець (у 1 знач.). // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз, пацямнець (пра вочы). / у безас. ужыв. Ад болю ўваччу памуцілася. Беразняк.

2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра свядомасць, розум і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verdüstern vt

1.

1) азмро́чваць

2) аху́тваць

2. ~, sich пацямне́ць (пра неба); азмро́чвацца; засмуча́цца (пра позірк)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Няві́сны ’сляпы’ (Сл. ПЗБ), рус. невисной, невишной ’тс’, польск. дыял. niewisny, niewistny ’тс’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 90), ад прасл. дыял. *vistьnъtъ, вытворнага ад *vistь ’зрок’, сюды ж невіснецьпацямнець (пра вочы)’ (Нас.) (да ’ vide t і, гл. відзець); звязана з *vistь, *veste ’сапраўдны’ (да *vedeti, гл. ведаць), параўн. нівісь (невѣсь, невѣсть) ’невядома’ (Нас.), укр. невістний ’невядомы’, в.-, н.-луж. njewesty ’тс’, ст.-слав. невѣстъ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verfnstern

1. vt

1) зацямня́ць, засланя́ць

2) засмуча́ць, азмро́чваць

2. ~, sich пацямне́ць (пра неба)

2) азмро́чыцца (пра твар)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зме́ркнуць, ‑не; пр. змерк, ‑ла; зак.

1. безас. Тое, што і змеркнуцца. Так скора змеркла, мабыць, таму, што неба зусім нахмурылася і, здаецца, стала ніжэйшае. Чарнышэвіч. Быў вечар, змеркла нядаўна. Чорны.

2. Пакрыцца змрокам; пацямнець. Неба наперадзе, куды ішла дарога, зусім змеркла, ягоная вышыня над намі замутнелася няпэўным колерам. Быкаў. // перан. Страціць сілу, значэнне; загаснуць. Слава змеркла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)