1.безас. Тое, што і змеркнуцца. Так скора змеркла, мабыць, таму, што неба зусім нахмурылася і, здаецца, стала ніжэйшае.Чарнышэвіч.Быў вечар, змеркла нядаўна.Чорны.
2. Пакрыцца змрокам; пацямнець. Неба наперадзе, куды ішла дарога, зусім змеркла, ягоная вышыня над намі замутнелася няпэўным колерам.Быкаў.//перан. Страціць сілу, значэнне; загаснуць. Слава змеркла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)