Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус.кур., смал.примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ.primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл.*primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.
1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла.//перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант.Ляўданскі.
2.Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wypalić się
wypali|ć się
зак.патухнуць, згаснуць, пагаснуць, дагарэць;
lampa się ~ła — лямпа патухла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сту́хнуць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм.
1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі.Пташнікаў.
2.перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі.Мурашка.// Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.
сту́хнуць2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан.(1і2ас.неўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас.Бядуля.// Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас.Машара.
3.перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.перан. (забыцца, страціць значэнне) vergéssen wérden; an Bedéutung verlíeren*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Згарэць да канца ці да якога‑н. месца. Хата дагарэла. Адна абкураная печ сіратліва стаяла на вогнішчы.Шамякін.Вэня.. трымаў рукі ў саломе, пакуль запалка не дагарэла да пальцаў.Чорны.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Перастаць свяціцца; патухнуць. А зара як дагарыць, Усё звоняць камары.Танк.
3.перан. Зачахнуць, памерці. Увосень здароўе Зосі вельмі пагоршылася, і яна дагарэла, як свечка, на віду ў любага чалавека.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́хнуць1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
1. Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў.Шамякін.На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі.Гаўрылкін.
2.перан. Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. □ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар.Купала.Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага].Скрыган.
3.Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.
прыту́хнуць2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца ад папаўшай у дыхальнае горла вадкасці, дыму і пад. — Цябе пані кліча!.. — выпаліў Базылёк адным духам і моцна захліпнуўся.Якімовіч.Лёдзя захліпнулася паветрам і спалатнела.Карпаў.// Памерці ад спынення дыхання. [Завішнюк] .. падумаў, што ў яе паранены лёгкія і яна магла захліпнуцца, не даехаўшы да Мсціжаў.Пташнікаў.
2. Адчуць цяжкасць пры дыханні ў грудзях ад якога‑н. моцнага пачуцця; задыхнуцца. Захліпнуцца ад страху. Захліпнуцца ад радасці. Захліпнуцца ад крыўды. □ — Бацька! — Марфа пляснула далонямі. — Я ж яму казала, каб ён, нягоднік, да гэтых кветак... — яна ледзь не захліпнулася ад злосці.Савіцкі.
3.перан. Тое, што і захлябнуцца (у 3 знач.). Коннаартылерысты падпалілі чатыры танкі, і атака ворага захліпнулася.«Маладосць».
4.перан. Тое, што і захлябнуцца (у 4 знач.). Адразу ж захліпнуўся.. гармонік, гулякі згарнулі ў кучу сваё даміно, заціх гоман.Краўчанка.
5. Спыніць гарэнне, патухнуць. На хвіліну азарыўшы столь І сцены, захліпнулася святло.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зга́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. згас, ‑ла; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, загаснуць. Ракета прарэзала заслону дажджу, зашыпела ў вышыні і згасла.Шамякін.Пад вечар згаслі яркія кастры.Танк./ Пра канец дня і надыход ночы. Дзень згас.
2.перан. Знікнуць, кончыцца (пра пачуцці, надзеі і пад.). Не згасне той запал агністы, З якім пад шолах кумача Кляліся сэрцам урачыста Ва ўсім браць прыклад з Ільіча.Бялевіч.На задні план сышлі згрызоты, Агонь і жар у сэрцы згас.Колас./ Пра жыццё, сілы. Яшчэ ў грудзях не згаслі сілы, Яшчэ не слабнуць сэрца крылы, Не адцвіла ў душы вясна!Гілевіч.// Зачахнуць, памерці (пра чалавека). [Маці] хутка згасла на непасільнай працы, як свечка на ветры, у свае трыццаць дзевяць год.Клышка.Згас стары дзядок без болю, Раз ці два адно зяхнуў.Колас.// Страціць жывасць, выразнасць (пра вочы, позірк, усмешку). Вясёлая, але пустая гаманлівасць пакінула.. [Васіля], усмешка на чырванашчокім твары згасла.Мележ.
3.перан. Страціць значэнне, забыцца. Ніколі не згасне слава аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя людскога шчасця.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)