прытухнуць 1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
1. Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў. Шамякін. На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі. Гаўрылкін.
2. перан. Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. ▪ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала. Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага]. Скрыган.
3. Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.
прытухнуць 2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)