zatopić

зак.

1. затапіць, патапіць;

2. усадзіць; уваткнуць;

zatopić wzrok (spojrzenie) — w kim/czym не зводзіць вачэй з каго/чаго; утаропіцца ў каго/што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кроў, крыві, Т кроўю і крывёй, ж.

1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў. Артэрыяльная кроў. Венозная кроў. Рух крыві.

2. перан. Блізкае кроўнае сваяцтва. Адной крыві. □ — У Марысі Антосева кроў. Бажко. // Блізкі сваяк. У глыбіні душы варухнулася ў Сіпака нешта падобнае на крупінку жалю да чалавека: што тут ні кажы, а ўсё ж свая кроў... Лынькоў.

3. Парода жывёлы. Бульдог чыстай крыві. // Пра род, паходжанне людзей. Мадам Гамрэкелі сказала, што ў Сімонавых паводзінах адразу відаць несамавітасць ягонага роду, не[высака]роднасць крыві. Самуйлёнак.

4. перан. Забойства, кровапраліцце. [Дзед Бадыль:] Народ не вытрымае, з голымі рукамі кінецца на гарматы і кулямёты. Крыві шмат будзе. Крапіва.

5. перан.; якая. Тэмперамент, характар. Гарачая кроў. Маладая кроў.

•••

Сумяшчальнасць крыві гл. сумяшчальнасць.

Гарачая кроў — пра страснага, тэмпераментнага чалавека.

Да апошняй каплі крыві гл. капля.

Кроў гаворыць (загаварыла) у кім — аб праяўленні чаго‑н., уласцівага роду, нацыі і пад.

Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.

Кроў з малаком — пра дужага прыгожага чалавека з румяным свежым тварам.

Кроў іграе (кіпіць) — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі.

Кроў кінулася (хлынула) у галаву каму — хто‑н. моцна ўсхваляваўся, узрушыўся.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.

Кроў ударыла ў твар каму — хто‑н. пачырванеў ад збянтэжанасці, сораму, непрыемнасці і пад.

Кроўю сэрца (кніжн.) — з глыбокім пачуццём і перакананнем, з вялікімі мукамі (пісаць, тварыць што‑н.).

Купацца ў крыві гл. купацца.

Ліць (праліць) кроў гл. ліць.

Льецца (праліваецца) кроў чыя, якая — пра вялікія ахвяры, масавае забойства людзей (звычайна ў час вайны).

Наліцца кроўю гл. напіцца.

Напіцца (насмактацца) крыві гл. напіцца.

Патапіць у крыві гл. патапіць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў гл. піць.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві гл. плоць.

Плоць і кроў каго, чыя гл. плоць.

Потам і кроўю гл. пот.

Псаваць кроў каму гл. псаваць.

Псаваць сабе кроў гл. псаваць.

Сысці кроўю гл. сысці.

Сэрца кроўю абліваецца гл. сэрца.

Умыцца кроўю гл. умыцца.

(Хоць) кроў з носа — нягледзячы ні на якія цяжкасці, перашкоды (зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Grund

m -(e)s, Gründe

1) гле́ба, грунт

der ~ und Bden — зямля́, зяме́льнае вало́данне, землеўлада́нне

2) дно

ein Schiff in den ~ bhren — патапі́ць карабе́ль, пусці́ць карабе́ль на дно

das Schiff sinkt [geht] zu ~e — карабе́ль ідзе́ на дно

3) падста́ва, прычы́на

von ~ aus — грунто́ўна, карэ́нным чы́нам

im ~e genmmen — па су́тнасці

man hat llen ~ nzunehmen* — ёсць усе́ падста́вы меркава́ць

daz liegt ller ~ zuvr — на гэ́та ма́юцца ўсе́ падста́вы

Gründe gltend mchen — выстаўля́ць прычы́ны

◊ in ~ und Bden — канчатко́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кроў (род. крыві́) ж., в разн. знач. кровь;

сумяшча́льнасць крыві́ — совмести́мость кро́ви;

свая́ к. — своя́ кровь;

к. з малако́м — кровь с молоко́м;

к. за к. — кровь за кровь;

к. з но́са — кровь из но́са (и́з носу);

блакі́тная к. — голуба́я кровь;

сапсава́ць мно́га крыві́ — испо́ртить мно́го кро́ви;

к. гаво́рыць (загавары́ла) — кровь говори́т (заговори́ла);

к. кі́нулася ў галаву́ — кровь уда́рила в го́лову;

гара́чая к. — горя́чая кровь;

умы́цца кро́ўю — умы́ться кро́вью;

пралі́ць к. — проли́ть кровь;

патапі́ць у крыві́ — потопи́ть в крови́;

сысці́ кро́ўю — сойти́ кро́вью;

плоць ад пло́ці, к. ад крыві́ — плоть от пло́ти, кровь от кро́ви;

піць (смакта́ць, ссаць) к. — пить (соса́ть) кровь;

налі́цца кро́ўю — нали́ться кро́вью;

мо́ра крыві́ — мо́ре кро́ви;

к. ледзяне́е (сты́не) у жы́лах — кровь ледене́ет (сты́нет) в жи́лах;

ліць (праліва́ць) к. — лить (пролива́ть) кровь;

по́там і кро́ўю — по́том и кро́вью;

сэ́рца крывёй абліва́ецца — се́рдце кро́вью облива́ется;

здабы́ць кро́ўю — добы́ть кро́вью;

плоць і к. — плоть и кровь;

залі́цца кро́ўю — зали́ться кро́вью;

запля́міць ру́кі крывёй — обагри́ть ру́ки кро́вью;

к. ігра́е (кіпі́ць) — кровь игра́ет (кипи́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)