стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім рукі папераменна выносяцца на паверхню вады (параўн.батэрфляй, брас).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ ТЭА́ТР ДЭ́ШНЕР,
першы пастаянны тэатр у Гродне. Існаваў у 1802—09. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса С.Дэшнер. Напачатку кіравала т-рам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я.Шыманскім, іх трупы ігралі папераменна, у 1803 аб’ядналіся. У 1806 (пасля смерці Дэшнер) т-р узначаліў Шыманскі. У рэпертуары былі франц. камічныя оперы і італьян. опера-буфа, муз.-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драм. творы.
Літ.:
Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 252—255;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229—230, 237.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упры́сядкі, прысл.
Прысядаючы і папераменна выкідваючы ногі (танцаваць). Галуза зайграў, паступова паскараючы тэмп. З натоўпу выскачыў вусач і пусціўся ўпрысядкі, а потым закружыўся ваўчком.Гурскі.Свістуноў гоцаў ўпрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг.Паўлаў./увобразнымужыв.За сталом працуем так актыўна, Аж ідуць упрысядкі насы!Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.з кім. Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.
П. ў лесе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папераменна гучаць.
Пераклікаліся гудкі паравозаў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., з кім-чым. Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.
|| аднакр.пераклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся (да 1 і 2 знач.).
|| наз.пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трансфарма́тар1, ‑а, м.
1.Спец. Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.
2.Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.
[Ад лац. transformare — ператвараць.]
трансфарма́тар2, ‑а, м.
1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.
2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упераме́жку, прысл.
Разм.Папераменна чаргуючыся адно з другім, у нейкім пэўным парадку. Ішлі халодныя асеннія дажджы ўперамежку са снегам.«Звязда».Спалі.. [дзяўчаты] разам у Валіных сенцах... Раз уставала адна, другі раз — другая, уперамежку, каб устаць з жаваранкамі, прыцемкам пусціць трактар.Лобан.Мы, вучні, размяшчаліся на прыватных кватэрах, уперамежку з вайскоўцамі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДСО́РБЕР,
асноўны апарат тэхн. установак для адсорбцыі. Адрозніваюць адсорбер перыядычнага і бесперапыннага дзеяння (т.зв. гіперсорберы).
У адсорберы перыядычнага дзеяння адсорбцыя і дэсорбцыя адбываюцца папераменна: спачатку адсарбент насычаюць пэўным рэчывам, потым яго адганяюць, кандэнсуюць, сушаць гарачым газам і пасля ахаладжэння паўтараюць цыкл. У гіперсорберах зярністы адсарбент перамяшчаецца па вертыкальнай калонцы, у верхняй частцы якой адбываецца адсорбцыя, у ніжняй пад дзеяннем нагрэву — дэсорбцыя. Выкарыстоўваецца таксама адсорбер бесперапыннага дзеяння з кіпячым (псеўдазвадкаваным) слоем адсарбенту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАТЫ́НСКІЯ,
княжацкі род герба «Астоя». Заснавальнік роду князь Аляксандр Андрэевіч (15 ст.), старэйшы сын удзельнага князя Андрэя Усеваладавіча Шуціхі Мезецкага з роду чарнігаўскіх князёў. Прозвішча паходзіць ад с. Баратынь паблізу Мезецка (Калужская вобл.). Аляксандр Андрэевіч і яго сыны служылі папераменна то вял. князям маскоўскім, то вял. князям ВКЛ. У час руска-літ. войнаў пач. 16 ст. ўнук Аляксандра Андрэевіча, Іван Львовіч, не пажадаў заставацца ў сваёй вотчыне, якая трапіла пад уладу Масквы, і з’ехаў у ВКЛ. Ён стаў заснавальнікам лукомскай галіны роду Баратынскіх, асн. уладаннем якой была частка Лукомскага княства. Ад Мікалая, сына Івана Львовіча, пайшла аршанская лінія роду Баратынскіх, якія з 17 ст. ўсё радзей карысталіся княжацкім тытулам. У Польшчы жылі Баратынскія герба «Корчак» і «Сякера».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трансфарма́тар
(ад лац. transformare = пераўтвараць)
1) апарат для змянення напружання электрычнага току;
2) артыст, які папераменна выконвае некалькі роляў, хутка змяняючы свой знешні выгляд;
3) фокуснік, які стварае ілюзію пераўтварэння адных рэчаў у іншыя; ілюзіяніст (гл.ілюзіянізм 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІРАВЫ́ СПОРТ,
від спорту, спаборніцтвы ў падыманні цяжару (гір). Конкурсы асілкаў маюць глыбокую гісторыю, асабліва ў краінах СНД, дзе найб. папулярны гіравы спорт. Аднак адзіныя правілы спаборніцтваў распрацаваны Міжнар. федэрацыяй гіравога спорту толькі ў 1994. Паводле іх спаборніцтвы праводзяцца ў 7 вагавых катэгорыях — ад 60 да больш як 90 кг. Пераможца вызначаецца па выніках двухбор’я (штуршок і рывок). Першае практыкаванне выконваецца абедзвюма рукамі адначасова, другое папераменна левай і правай з перахопам снарада. На кожнае практыкаванне адводзіцца 20 мін. Маса гіры 32 кг.
Усе вышэйшыя дасягненні ў гіравым спорце на канец 1996 належаць спартсменам Расіі. Бел. федэрацыя гіравога спорту дзейнічае з 1988. Найб. поспехаў з бел. гіравікоў дасягнулі В.Лянглер (чэмпіён Еўропы 1994), В.Калмук — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (4 разы) і Еўропы (1994), а таксама В.Харанека, які неаднаразова ставіў рэкорды з гірамі для Кнігі рэкордаў Гінеса. У 1996 у Мінску праходзіў 4-ы чэмпіянат свету па гіравому спорту.