Рошт ’рыштаванне’, ’вышкі, насціл’, ’рашотка, часовая падлога’, ’кладкі на высокіх калках, калодках, па якіх ходзяць у паводку’, ’памост на дрэве для борці’, ’падмосткі з яловых галін для спання на зямлі’ (ТС, ПСл), роштоваць ’падымаць на памост, падмошчваць’ (ТС). Ст.-бел.роштъ ’каласнік’ (1593 г.) — са ст.-польск.roszt < ням.Rost (Булыка, Лекс. запазыч., 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ры ’падмосткі, дошкі на козлах для спання’ (Яруш., Бяльк.), ’насціл з дошак для спання, палок’ (Сл. ПЗБ), ’насілкі для вынасу нябожчыкаў’ (Грыг., Сцяшк., Янк.), ’падстаўка пад галаву нябожчыка’ (ТС). Не можа разглядацца асобна ад ма́ры ’пахавальныя насілкі’ (Нас.), насуперак Фасмеру (3, 46), апошняе праз польскую і чэшскую мовы з ням.Bahre ’насілкі’ (Брукнер, 324; Махэк₂, 352).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў. Больш таго — ім [Алесю і Андрэю] удалося нават сядзець бліжэй да адкрытай эстрады, бачыць яе, спявачкі, прыгажосць, святло яе натхнення.Брыль.У куце, на эстрадзе, размясціўся аркестр з серабрыстым, акаймаваным чырвонымі кутасікамі, барабанам у цэнтры.Хадкевіч.
2. Від сцэнічнага мастацтва, які ўключае малыя формы драматычнага, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі, цырка і пад. // Артысты эстраднага мастацтва. У Гомелі з поспехам прайшлі канцэрты Украінскай рэспубліканскай эстрады.«ЛіМ».
[Фр. estrade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэатра (у 1–3 знач.). Тэатральнай мастацтва. Тэатральная зала. □ У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджанай ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар’ерам.Колас.[Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў полы паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы.Галавач.// Звязаны з тэатрам, з дзейнасцю яго. Тэатральная крытыка. Тэатральны часопіс. Тэатральны сезон. □ Тым не менш .. дэбют [Мележа] ў новым жанры не прайшоў незаўважаным тэатральнай грамадскасцю.Гіст. бел. сав. літ.// Прызначаны для тэатра, сцэны. Тэатральная музыка. □ Я ўявіў сабе фантастычны лес, нібы тэатральную дэкарацыю да казкі.Бядуля.У Адэсе мы пакінулі ўсю сваю тэатральную маёмасць і ў двухкласных вагонах рушылі на поўнач.Рамановіч.// Прызначаны для падрыхтоўкі акцёраў, спецыялістаў тэатра. Тэатральнае вучылішча. Тэатральная студыя.
2. Характэрны для тэатра; умоўны, штучны. Тэатральныя прыёмы.
3.перан. Які вызначаецца тэатральнасцю (у 2 знач.). Тэатральная поза. □ Аднойчы, калі ён быў асабліва пануры, сінявокае, светлакосае дзеўчаня, зачапіўшы яго, адбеглася і, стаўшы ў позу, прамовіла: — О, Алекс!.. Сарвалася з тэатральнага тону, пырснула звонкім смехам і пабегла.Брыль.
•••
Тэатральныя падмосткігл.падмосткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bühne
f -, -n
1) сцэ́на, падмо́сткі
die ~ betréten* — выступа́ць на сцэ́не
von der ~ ábtreten* — пакі́нуць сцэ́ну (тс. перан.)
2) памо́ст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Астожжа ’месца, дзе быў стог’ (Бяльк.), рус.остожье ’лужок прыкладна на стог сена, пляцень вакол стага, падсцілка пад стог’, серб.-харв.о̀стожје шост, што служыць асновай для стага, стог’. Сюды ж, відаць, астэжа ’падмосткі пад стог’ (стол., ДАБМ, 878). Утворана, відаць, з цыркумфіксам о‑ — ‑ije ад слова стог. Звычайна, словы з о‑ мелі значэнне наваколля, таму не выключана, што першаснае значэнне іменна: ’нейкая загарадка вакол (магчыма, будучага) стага’. Гл. стог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́ці ’палаткі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, калінк.), пала́ты ’полка ў лазні’ (Сл. ПЗБ), пала́ць ’палаткі’ (Мат. Гом.). Рус.пола́ти ’палаткі; гара; вышкі; лабаз; падмосткі’, ст.-рус.полати ’хоры ў царкве; верхнія падсобныя памяшканні; палаткі’, пола́ть ’палаці’. Фасмер (3, 307) лічыць яго словам таго ж паходжання, што і палата (гл.). Адрозненні ў семантыцы, відавочна, пад уплывам пол, полка, паліца (гл.). Бел.палаці, лічачы па крыніцах, прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, таму, магчыма, з рус.полати. Параўн. палаткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́ткі1 ’насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Чачот, ТС, Арх. ГУрагач., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ’вышкі ў хляве’ (Шушк., П. С., Мат. Гом.), ’насціл з дошак у гумне, лазні’ (Сл. ПЗБ), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 877), ’падстаўка пад вулей’ (Сл. ПЗБ), пала́тачкі ’жэрдкі ў сушні, на якія рассцілаюць лён для сушкі’ (Мат. АС Гродзен.). У гэтай форме (мн. л.) толькі беларускае. Параўн. рус.сарат.пола́тка ’дошка, прыбітая рабром да сцяны; паліца ў шафе’. Этымалогію гл. пала́ці.
Пала́ткі2 ’вяроўкі, на якіх носяць сена’ (Жд. 2). Да лата1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сталю́га ‘прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы’, ‘сталярны варштат’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Некр., Ян., Выг., Бір. Дзярж., Сцяцко Сл.), ‘мальберт’ (Гарэц.), ‘бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі’ (Янк. 1, Гарэц.; рагач., Арх. ГУ), столю́га, штолю́га ‘станок для апрацоўкі клёпак’ (ТС), сталю́жкі ‘козлы’ (Скарбы), сталю́гі ‘падмосткі пад стог’ (талач., ДАБМ, камент., 877). З польск.staluga, sztaluga ‘драўляная падстаўка, штатыў, козлы і пад.’, што з ням.Stellage ‘рыштаванні; стэлаж’ з прыстасаваннем суфікса па тыпу żegluga ‘суднаходства’ (Брукнер, 512–513). Гл. Кюнэ, Poln., 99; Нававейскі, Zapożyczenia, 105, 171. Ст.-бел.сталюга, столюга (XVII ст.) з ст.-польск.staluga (Булыка, Лекс. запазыч., 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцэні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сцэны (у 1 знач.); з’яўляецца сцэнай. Сцэнічныя падмосткі.
2. Звязаны з тэатрам, тэатральнай дзейнасцю, тэатральным мастацтвам. Сцэнічная дзейнасць. □ Станіслаўскі лічыў, што раўнадушша акцёра да аўтарскага тэксту, якое настае раней, чым паспеў нарадзіцца спектакль, заўсёды згубнае для гэтага спектакля і яго сцэнічнага даўгалецця.«Маладосць».// Які мае адносіны да паказу на сцэне; характэрны для сцэны; прыняты на сцэне. Сцэнічны эфект. Сцэнічныя прыёмы. □ Усім сваім артыстам .. [пан Вашамірскі] прыдумваў сцэнічныя імёны.Бядуля.// Які ствараецца на сцэне, у тэатры. Сцэнічны партрэт героя. □ Сцэнічныя вобразы, створаныя Ірынай Ждановіч, сагрэты і апаэтызаваны яе выключным драматычным талентам.«Полымя».// Прызначаны для сцэны, тэатра. Сцэнічны жывапіс. Сцэнічны варыянт рамана.
3. Які мае патрэбныя для сцэны, тэатра якасці; прыгодны для сцэны, тэатра. Сцэнічная п’еса. □ [Самуйлёнак:] — Напісаць сцэнічны твор не так лёгка.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)