уту́лак, ‑лку, м.

Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома. Быкаў. Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паве́ць, паве́тка ’пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды; памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк.), пове́ць (ТС), паве́тка (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. пове́ть ’страха, навес, хлеў, адрына’, укр. пові́тка ’хлеў, навес’. Паводле Міклашыча (387), ад веяць. Больш пераканаўчай здаецца версія Машынскага (JP, 37, 1957, 297) аб роднаснасці са слав. jata (падрабязна гл. аб гэтым вятка, ятка2) і рэканструкцыя гэтага слова як po‑(v)ětь (Гл. яшчэ Фасмер, 3, 293 і наст.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) крыніцай лексемы лічыць усх.-балт. *pa‑vietas, якое суадносіцца з літ. vietà ’месца’ (усх.-літ. vietà ’хаваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́жыць (пеле́жыць) ’паласаваць’ (Нас.). Магчыма, звязана з рус. дыял. пелега́ ’кара дрэва, лыка’, першапачаткова ’абдзіраць кару, пакідаючы палосы’, якое Праабражэнскі (2, 33) параўноўвае з літ. palegas ’саламяная страха’, palagà ’саламяная паветка’, што прымае і Фасмер (3, 228), улічваючы рус. дыял. пелёжить ’абкладваць сцены саломай на зіму’; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе *pelega ’пялюшка’ (і пра кару дрэва), суадноснае з *pelena (гл. пелена).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаба́з м.

1. уст. лаба́з, -за м.; (амбар) сві́ран, -рна м.;

2. (помост) обл. памо́ст, -ту м., пала́ткі, -так мн.;

3. (навес) обл. паве́тка, -кі ж., паве́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казыро́к м. разм.

1. (у шапцы) Mützenschirm m -(e)s, -e;

браць пад казыро́к die hrenbezigung erwisen*; grüßen vt, vi, saluteren vi;

2. буд. (паветка) Vrdach n -(e)s, -dächer;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (калінк., ЛА, 4), пры́хлап, пры́хлуп ’пакатасць’ (калінк., Сл. ПЗБ), сюды ж варыянты: пры́хлю́п, пры́хлюн ’пакатая страха’; ’пакаты схіл (страхі, верха ў стозе)’ (ТС; маст., ганц., ЛА, 4), прыхлю́пісты ’пакаты’ (ТС), прыхлю́пая, прыхлу́пістая, прыхлу́піста (страха) ’пакатая страха’ (лун., калінк., ельск., кір., люб., ЛА, 4). Сюды ж таксама прыхлу́пкаваты ’прысадзісты’ (Мат. Гом.), прыклю́ппаветка са сценамі для дроў, мякіны’ (лун., Нар. сл.). Да гукапераймальнага (імітатыўнага) ‑хлуп‑ (‑хлюп‑), ‑хлоп‑, параўн. палес. прі́хлопні ’пакаты’ (Бел.-укр. ізал.). Гл. ахлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наве́с м.

1. паве́ць, -ці ж., паве́тка, -кі ж.; (над колодцем и т. п.) стрэ́шка, -кі ж.; наве́с, -са м.;

2. (выступающая часть чего-л.) на́вісь, -сі ж., наве́с, -са м.;

наве́с скалы́ на́вісь (наве́с) скалы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сара́й м.

1. (для скота) хлеў, род. хлява́ м.; (для сена) пу́ня, -ні ж.; адры́на, -ны ж.; (для дров) паве́ць, -ці ж., паве́тка, -кі ж.; (для повозок) вазо́ўня, -ні ж.;

2. перен. хлеў, род. хлява́ м., пу́ня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Кале́шня, коле́шня і кол́эшня: ’гуменца для сена, саломы’ (кам., Нар. сл.), ’мякіннік, прыбудова да хлява, гумна’ (кам., Нар. сл.), ’паветка для калёс, плуга, бараны, саней’ (кам., брэсц., малар., пін., стол., Нар. сл.; Хар.), ’прыбудоўка, дзе знаходзілася майстэрня на колы, калёсы’ (пруж., кобр., драг., усх.-палес., Нар. сл.), ’дрывотня’ (зах.-палес., Нар. сл.; малар., Харузін). Фанетычны варыянт да калесьня ў падобных значэннях. Яшчэ Харузін (263) пісаў: «Слово колешня, по-видимому, стоит в прямой связи с общеславянским словом коло — круг, колесо». Паводле семантыкі — інавацыя, з падобнай фанетыкай адзначаецца і ў іншых, відавочна, укр. або блізкіх ім гаворках. Статус інавацыі не вельмі ясны. Параўн. укр. валын. колешня ’дрывотня’, гуц. ’вазоўня; таксама і для жывёлы пад адным дахам з хатай’, колішня ’двухколавы перадок у плузе’, рус. дан. ’першая пара быкоў, якая знаходзіцца непасрэдна каля пераду плуга’. Адносна суфіксацыі гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)