Прыхлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (калінк., ЛА, 4), пры́хлап, пры́хлуп ’пакатасць’ (калінк., Сл. ПЗБ), сюды ж варыянты: пры́хлю́п, пры́хлюн ’пакатая страха’; ’пакаты схіл (страхі, верха ў стозе)’ (ТС; маст., ганц., ЛА, 4), прыхлю́пісты ’пакаты’ (ТС), прыхлю́пая, прыхлу́пістая, прыхлу́піста (страха) ’пакатая страха’ (лун., калінк., ельск., кір., люб., ЛА, 4). Сюды ж таксама прыхлу́пкаваты ’прысадзісты’ (Мат. Гом.), прыклю́п ’паветка са сценамі для дроў, мякіны’ (лун., Нар. сл.). Да гукапераймальнага (імітатыўнага) ‑хлуп‑ (‑хлюп‑), ‑хлоп‑, параўн. палес. прі́хлопні ’пакаты’ (Бел.-укр. ізал.). Гл. ахлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)