свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.

Цела свярбіць.

2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

Рукі свярбяць (разм.) —

1) хочацца пабіцца;

2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

potłuc się

potłu|c się

зак.

1. разбіцца; пабіцца;

~kły się talerze — пабіліся талеркі;

2. выцяцца, ударыцца;

~c się na schodach — выцяцца на сходах;

3. пабіцца (з кім)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

założyć się

зак. пабіцца аб заклад; паспрачацца;

mogę się ~\ że ... — магу паспрачацца, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати сепабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obić się

obi|ć się

зак.

1. (пра гук) адбіцца;

2. (пра плады) пабіцца;

~ło mi się o uszy, że ... — да мяне дайшлі чуткі, што...; я чуў, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зве́сці, звяду́, звядзе́ш, звядзе́; звядзём, зведзяце́, звяду́ць; звёў, звяла́, -ло́; звядзі́; зве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, спусціць зверху ўніз.

З. дзіця з лесвіцы.

2. каго-што. Перавесці, адвесці на другое месца, убок.

З. карову з дарогі.

З. сур’ёзную размову на жарт (перан.).

3. што. Знішчыць, перавесці; зрасходаваць (звычайна без карысці).

З. тараканаў.

З. многа лесу (высечы).

4. што. Наблізіць адно да другога, ссунуць, злучыць.

З. бровы.

5. каго (што). Сабраць у адно месца, дапамагчы або прымусіць сустрэцца ці сысціся з кім-н.

З. дзяцей у зал. З. знаёмых.

6. каго-што ў што. Злучыць у якое-н. новае цэлае.

З. даныя ў табліцу.

7. каго (што). Нацкаваўшы аднаго на другога, прымусіць пабіцца, пакусацца.

З. сабак.

З. спрачальнікаў (перан.).

8. што да чаго або на што. Давесці да чаго-н. нязначнага, малога, нескладанага.

З. выдаткі да мінімуму.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Сагнуць, сцягнуць, скурчыць.

Сутарга звяла нагу.

Звесці са свету — загубіць, знішчыць.

Звесці ў рожкі (разм.) — пасварыць каго-н. з кім-н.; стукнуць ілбамі.

|| незак. зво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. звядзе́нне, -я, н. (да 1, 2, 4—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

crash

I [kræʃ]

1.

n.

1) трэск -у m.; гру́кат, грук -у m.

2) крах -у m., банкру́цтва n.

3)

а) ава́рыя f.

б) няўда́лая паса́дка самалёта

2.

v.t.

1) уда́рыць або́ разьбі́ць з трэ́скам

2) informal

to crash the party — прыйсьці́ на вечары́ну незапро́шаным

3) разьбі́ць, зьбіць (самалёт)

3.

v.i.

1) пабі́цца

2) трэ́скаць (як пяру́н)

3)

а) разьбі́цца (пра самалёт)

б) сту́кнуцца (пра аўтамабі́лі)

4) пацярпе́ць крах, збанкрутава́ць

- crash the gate

II [kræʃ]

n.

сураво́е палатно́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыбі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.

1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам прыбівання цвікамі.

2. Прыгнуцца, прыціснуцца да зямлі (ветрам, дажджом і пад.). Пастрашыць, пырсне [дождж] раз ці два, Што не здаволіцца трава, Што не прыб’ецца нават пыл. Лужанін.

3. Плывучы, прыстаць, наблізіцца да чаго‑н., спыніцца каля чаго‑н. Мы прыбіліся к берагу, і лодка пайшла шпарчэй. Масарэнка. // Разм. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца, прыйсці куды‑н. — [Алёшка] уцёк і адзін начаваў у лесе: заблудзіўся, і не мог вярнуцца назад. Раніцай прыбіўся да лесніка. Якімовіч. У эшалонах ехалі і так, .. як жабракі, па людзях карміліся, каб хаця як назад прыбіцца. Галавач.

4. перан. Далучыцца, прыстаць да каго‑, чаго‑н. Полк ноччу знаўся, і яны прыбіліся да вайсковай часці. Навуменка. Праз некалькі дзён я прыбіўся да невялікай групы такіх жа, як сам, уцекачоў. Сачанка. У вайну прыбіўся ў нашу глухую тады вёску нейкі акружэнец з Волагды. Кулакоўскі. Прыбіўся [Іван Крот] да іх у атрад аднекуль з Хартыніцкіх хутароў. Місько.

5. Разм. Пабіцца; ударыцца. [Цясляр:] — Наша дзіця прыбілася, а яны тут пра нейкае чужое дабро. Чорны.

6. Абл. Падбіцца, натаміцца. За тыдзень баёў і беганіны ў лясах людзі надта прыбіліся, .., з’явіліся параненыя, траіх няслі з сабой на насілках. Быкаў.

•••

Прыбіцца да берага — тое, што і прыстаць да берага (гл. прыстаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Кароткі бой, узброенае сутыкненне. Пасля гарачых баявых сутычак з варожымі бандамі .. адбылося незабыўнае спатканне партызан з франтавікамі. Брыль. У сутычцы з казакамі .. [Багушэвіч] быў паранены ў нагу. С. Александровіч. // Пра палітычныя канфлікты, класавыя баі. Беларуская нацыяналістычная буржуазія ў самы разгар рэвалюцыі, у момант вострых класавых сутычак выкарыстоўвала беспартыйнасць у якасці сваёй ідэалагічнай зброі. Івашын. Барацьба выступае ў рамане не як сутычка двух строга размежаваных варожых лагераў, а як складаны, супярэчлівы працэс грамадскага развіцця. Хромчанка. // Бойка, сутыкненне. Сутычка была немінучая, тым болей, што насарогі заўсёды ахвотнікі пабіцца. Маўр. Усе хлапчукі ў навакольных вёсках былі ўпэўнены, што пры сутычках з чужымі .. [Павел] бярэ ў рукі дручок і разбівае ўсім галовы. Кулакоўскі.

2. Спрэчка, сварка, лаянка. [Таня] аналізавала свае адносіны да гэтага чалавека і прыпамінала, як яны складаліся і як прывялі да ўчарашняй сутычкі. Машара. [Мікульскі і Шаблюк] пасля ранішняй сутычкі адчувалі сябе ніякавата. Марціновіч.

3. перан. Сутыкненне чаго‑н. супярэчнага, несумяшчальнага, а таксама сама супярэчнасць. Сутычка інтарэсаў. Сутычка розных тэндэнцый. □ Куды падзелася яно — немаўля, з’яўленне якога на свет адзначана гэткім выбухам страсцей, сутычкай жорсткасці і гуманізму, высакароднасці і нізкасці? Мехаў.

4. Тое, што і сутыкненне (у 1 знач.). Мы мімаволі ўцялі галовы ў плечы, кожную секунду чакаючы або сутычкі, або якога акрабатычнага піруэта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)