*Ранаць, рона́ць ’перамяшчацца зверху ўніз (пра ніты)’: ніт ронае і получаецца зево (петрык., Шатал.). Фанематычны варыянт раня́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дварацень ’лішак асновы ў шырыню пры накіданні ў ніты і бёрда, які ідзе назад’ (Шатал.). Да адвараціць з суф. ‑ень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
укі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Укінуць унутр чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў.// Уцягнуць аснову кросен у ніты, бёрда.
2. Закідаць усё або частку чаго‑н. чым‑н. Укідаць дарогу каменнем.
укіда́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да укінуць.
укіда́ць2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да укі́даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перасмы́кач, пэрэсмыч ’палкі, на якіх падвешваюцца ніты’ (Уладз.). З перасмыкацца, якое з пера- і смыкаць (гл.). Параўн. польск.przesmyk ’зеў (у кроснах)’, чэш.přesmykat ’пагнуўшы, перамясціць у іншае месца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛІ́НКАВІЦКІЯ РУЧНІКІ́,
традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюцца пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл. Вядомы з сярэдзіны 19 ст.Даўж. 310—400 см, шыр. 26—30 см.
Ткуць у 2—4 ніты. Кампазіцыі 2 відаў: папярочныя вузкія палосы аднолькавай шырыні запаўняюць усё поле ручніка або шырокія папярочныя шчыльна запоўненыя ўзорыстыя палосы па канцах ручніка паступова пераходзяць у вузейшыя да сярэдзіны і раствараюцца ў яго асн. фоне. Пераважае старадаўні геам. арнамент у выглядзе ромбаў, квадратаў, трохвугольнікаў, крыжыкаў і інш. Характэрна выразнае рытмічнае чаргаванне ўзорыстых каляровых і белых палос. Каляровая гама стрыманая чырвона-белая, радзей чырвона-бела-чорная. Ткуць з ільняных і баваўняных нітак. Акрамя ўзорыстага ткацтва аздабляюць вязанымі кручком карункамі, вышыўкай, паскамі, махрамі. У дэкоры шмат агульнага з калінкавіцкім строем.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Калінкавіцкія ручнікі. Ручнік з в. Убалаць Калінкавіцкага р-на. 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінёны (мн. л.), ‑аў ’узоры на тканіне, вытканай у чатыры ніты’, мінёны(й) ’які мае колеры вясёлкі’ (Бяльк.) — калька з балт. моў, параўн. літ.marginỹs ’узор’ — margúoti ’мільгацець’. Да мяня́ць, мяня́цца. Параўн. таксама зах.-рус.асташк.менне́ться ’блішчэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніт1, звычайна ў мн. ніты́, нітэ́ ’ніцяныя петлі ў ткацкім станку для падымання нітак асновы’ (Нас., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Бяльк.; мсцісл., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; Дразд.; полац., Хрэст. дыял.; Уладз., Грыг., Гарэц.; Воўк-Лев., Татарк.; Маш.), нитык ’тс’ (драг., Жыв. сл.), укр.нити́ ’тс’, рус.нит, ниты́, нито ’тс’, польск.nit, nica ’тс’, серб.-харв.ни̏ти ’тс’, балг.дыял.ни́ти ’тс’. Прасл.*nitъ, роднаснае літ.nýtis, nýtys ’тс’, лат.nītes, nītis ’тс’, звязанае з *nitь (гл. нітка). Параўн. нічальніцы.
Ніт2, мн. ніты́ ’заклёпка’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне праз польск.nit ’тс’ з ням.Niet ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МО́ТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ́,
традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Вядомы з канца 18 ст. Даўжыня М.р. 210—240 см, шыр. 30—33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў. Традыц. колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней іх аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зборы», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Заканчваюцца традыц. ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (цяпер вяжуць кручком). У 1977 у в. Моталь створаны ткацкі цэх Пінскай ф-кі маст. вырабаў.
М.П.Жабінская.
Да арт.Мотальскія ручнікі. В.Лукашэвіч. Ручнік. 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́СЦІЛКА,
узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкар., а ў мінулым і абрадавага прызначэння; від тканін мастацкіх. Пашырана ў многіх народаў свету. На Беларусі тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. Выкарыстоўваецца для накрывання, засцілання ложка, выязных вазка і саней, у якасці дывана. Традыц. П. ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай («на дошчачку», «на матузы» і інш.) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамавугольныя (1,5—2,3 мдаўж., 0,9—1,5 мшыр.) з 2—3 (радзей аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных або ваўняных (ці аснова льняная, уток ваўняны) нітак. Вызначаліся разнастайнасцю арнаментальных кампазіцый: ад геам. да расл. матываў, утвораных спалучэннем 2 і болей колераў. Стрыманы каларыт ранейшых па часе П. характарызаваўся выкарыстаннем натуральных колераў матэрыялу і адценняў фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, раслін і г.д. Грубатканую П. наз. радзюжкай. Цяпер П. вырабляюцца асобнымі майстрамі, а таксама фабрыкамі маст. вырабаў.