ніты́, -то́ў текст. ни́тченки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́т

‘металічны стрыжань’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ні́т ні́ты
Р. ні́та ні́таў
Д. ні́ту ні́там
В. ні́т ні́ты
Т. ні́там ні́тамі
М. ні́це ні́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ні́т

‘злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ні́т ніты́
Р. ніта́ ніто́ў
Д. ніту́ ніта́м
В. ні́т ніты́
Т. ніто́м ніта́мі
М. ніце́ ніта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ніт², ніта́, мн. ніты́, -о́ў, м. (спец.).

1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы.

Укідаць аснову ў ніты.

2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне.

Абрус у шаснаццаць нітоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты¹ ў чым-н.

|| незак. разніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажы́, -о́ў, адз. по́наж, -а, м. (спец.).

Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніт I (род. ні́та) м., тех., уст. болт;

узя́ць на ніты́ — скрепи́ть болта́ми

ніт II (род. ніта́) м., см. ніты́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты ​1 ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніт¹, ніта, мн. ніты, -аў, м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт (спец., уст.).

|| прым. ні́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)