◎ Не́ўра ’няўмека’ (ельск., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, утварэнне з коранем ‑ўр‑ (< і.-е. иег-), параўн. неўваротлівы ’паваротлівы’ (Мат. Гом.). Гл. вярцець, параўн. аўраць, наўра (гл.), або адпрыметнікавы назоўнік ад неўратны ’несумленны, бессаромны’ (ТС), гл. няўратны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
incompetent
[ɪnˈkɑ:mpətənt]1.
adj.
1) няўме́лы, няздо́льны; недасьве́дчаны ў чым-н.; незнаёмы з чым-н.; некваліфікава́ны; некампэтэ́нтны
2) неправаздо́льны
2.
n.
няўме́ка -і m. & f.; некампэтэ́нтны -ага m., некампэтэ́нтная f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Ламата́ ’дробнае галлё, сукі’ (Сцяшк.), ’ламачча’, перан. ’няўмека’, у выразе: есці ламату ’ўсё, што папала’ (гродз., ’. Сл. паўн.-зах.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ.lamätas ’кавалак’, лат.lamalaś ’завала, засаўка’ (гл. Буга, РФВ, 71, 464 і 466; Мюленбах-Эндзелін, 2, 417; Фрэнкель, 338).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́мця ’маўчун, ціхоня’ (слаўг., Нар. словатв.), у размоўнай мове ўжываецца і ця́мця‑ля́мця ’сарамлівы, няўклюда, няўмека, заўсёды апошні’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.lemtūtà ’павольны, непаваротлівы’ і tem̃pti ’цягнуць’, экспрэсіўны суфікс ‑ця, як у цёхця ’цяжкі ў хадзе’, рус.тютя, тюхтя ’павольны, някемлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязг̌ра́да (незг̌ра́да) ’няўмека, няўклюда’ (ТС), нязгрэ́да ’няўдаліца’ (клец., Нар. лекс.). Відаць, адваротны дэрыват ад незг̌ра́дны, незг̌рэ́дны ’нехлямежы, нязграбны’ — фанетычна змененае незг̌рабны? Магчыма, зыходная аснова захавалася ў беласт.zhrèjdać ’сапсаваць справу, зрабіць што-небудзь паспешна, абы-як’, якое Смулкова (Балт.-слав. иссл.–1980. М., 1981, 209) лічыць балтызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупаць ’марудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц.калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.
◎ Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ра ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Рус.свярдл.ре́рюшка ’няўмека’. Можна дапусціць сувязь з польск.rura (ад выразу rura do barszczu) ’непрактычны чалавек, расцяпа’. Але нельга выключыць уплыў прасл.*rarogъ, які апрача значэння ’птушка’, азначае яшчэ назву духа, параўн. утвораныя на гэтай базе чэш.rarach ’злы дух, чорт’, rarášek ’дух, які выклікае вецер’, польск.raróg ’дзівак’ (Трубачоў, Этимология–1965, 64–65). Гл. яшчэ рарог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.