Ляда́шчыц ’нячысцік у выглядзе падучай хваробы’ (Нас.). Да лядашчы ’слабы, нядужы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ТА́МСААРЭ (Tammsaare) Антон (сапр. Ханзен; 18.1.1878, хутар Тамсаарэ-Пых’я Ярваскага пав., Эстонія — 1.3.1940),

эстонскі пісьменнік. Вучыўся ў Тартускім ун-це (1907—11). Друкаваўся з 1901. У ранніх аповесцях «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), рамане «Гаспадар з Кырбоя» (1922) жыццё сялянства; у аповесцях «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917) і інш. побыт эст. інтэлігенцыі. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Праўда і справядлівасць» (т. 1—5, 1926—33) пра гіст. лёс эст. народа з 1870-х да 1920-х г. Аўтар драмы «Юдзіф» (1921), алегарычнай п’есы-памфлета «Каралю холадна» (1936), філас.-сатыр. рамана «Новы Нячысцік з Пекла» (1939). Для яго твораў характэрна рэаліст. адлюстраванне сац. супярэчнасцей, нар. гумар, глыбокі псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі А.​Жук, А.​Кудравец, М.​Ракітны.

Тв.:

Бел. пер. — Аповесці. Мн., 1980;

Рус. пер. — Соч. Т. 1—6. М., 1966—68.

Літ.:

Сиймискер Х. Жизнь и творчество А.​Х.​Таммсааре. М., 1978.

І.​У.​Саламевіч.

т. 15, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх перад кім‑, чым‑н. Света ўсяго баіцца ў лесе, не толькі мурашак і жаб. Баіцца нават птушак, дзікіх качак учора спужалася — крычала на ўсю Сырніцу. Пташнікаў. [Антось:] — Летняя ноч кароткая, а цягнуць камень праз лес цяжка .. А тут стала займацца на золак, у Сверанаве заспяваў певень, дык нячысцік спужаўся, кінуў камень ды ходу наўцёкі... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ма 1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск. сувалк. muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ. mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).

Му́ма 2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск. mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк. muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ. mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтак жа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэша ’нячысцік, пачвара’, ’неахайна адзетая жанчына’ (кір., Нар. сл.), слуц. ’непаваротлівая, павольная ў працы жанчына’ (Нар. словатв.). Да мета (гл.). Не выключана магчымасць генетычнай сувязі з польск. meszka, mech, marucha ’мядзведзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўно́шнік ’міфічная істота, якая турбуе ці палохае позна ноччу’ (ТС). Да по́ўнач (гл.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння паўночны нячысцік (ці інш. назоўніка). Аб мене чн > шн гл. Карскі, 1, 389.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэ ляд 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус. дыял. вихорный ’род міфічнай істоты’, смал. вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел. хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус. дыял. ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычва́ра м. і ж. р. ’хто прытвараецца, прыкідваецца’; ’выдумшчык, жартаўнік’ (даўг., Сл. ПЗБ; ТС), ’прытворшчыца, дзівакаватая жанчына’ (Сіг.), ’пачвара, нячысцік’ (Нар. сл.). Нулявы дэрыват ад прычварацца (гл.), або ўтворана шляхам замяшчальнай прэфіксацыі з пачвара (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)