нячы́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

У народных павер’ях: нячыстая сіла, чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нячы́сцік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нячы́сцік нячы́сцікі
Р. нячы́сціка нячы́сцікаў
Д. нячы́сціку нячы́сцікам
В. нячы́сціка нячы́сцікаў
Т. нячы́сцікам нячы́сцікамі
М. нячы́сціку нячы́сціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нячы́сцік ж., разг. лука́вый, бес, бесёнок, нечи́стый, дья́вол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нячы́сцік, ‑а, м.

Разм. У забабонах — нячыстая сіла, чорт. [Антося] верыла ў павер’е, што ў тапельніка нячысцік забірае душу яшчэ перад смерцю... Барашка. // Ужываецца як лаянка. [Маці:] — Дачытаўся, нячысцік, што зусім здурнеў!.. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячысцік м. міфал., разм. Böse (sub) m -n, -n, Téufel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zombie [ˈzɒmbi] n. infml зо́мбі, пярэ́варацень; нячы́сцік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hobgoblin [hɒbˈgɒblɪn] n. эльф; дамаві́к; лясу́н; нячы́сцік; фанто́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

imp [ɪmp] n.

1. чарцяня́, чарцянё; нячы́сцік

2. сваво́льнік, гарэ́знік, гарэ́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДУ́ХІ,

у міфалагічных і рэлігійных уяўленнях бесцялесныя звышнатуральныя істоты, якія прымаюць удзел у жыцці прыроды і чалавека. Падзяляюцца на злых (нячыстых — чорт, нячысцік, д’ябал), якія шкодзяць чалавеку, і добрых, карысных для яго. Адрозніваліся Д. дрэў, крыніц, рэк, лясоў, нараджэння і смерці, хвароб і здароўя чалавека, Д. грамады, роду, Сонца, Месяца і інш.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)