Ко́каць ’кіпцюр, ногаць’ (Мат. Гом., Яруш.) «Сам з кокаць, а барада з локаць» (Нас., Мат. Маг.), ’сустаў пальца’ (Федар. рук.). Гл. кокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́хцам ’нагой, выспяткам’ (кап., Жыв. сл.). Да носцам (гл.) з ад’ідэацыяй да нага, параўн. ногцам ’тс’; чаргаванне х‑г гл. у нохаць < ногаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́нікс

(гр. onyks = ногаць)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць агату, у якім чаргуюцца слаі чорнай і белай афарбоўкі; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ungula

[ˈʌngjələ]

n., pl. -lae

1) капы́т -а́ m.

2) кі́пець, но́гаць -ця m.; капцю́р, кіпцю́р -а́ m.

3) Geom. зрэ́заны ко́нус або́ цылі́ндр

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Паднаго́тная ’праўда, ісціна, падрабязнасці чаго-н., якія старанна ўтойваюцца’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подного́тная, з подноготная тайна. З пад і ногаць, таму што тайну выведвалі з дапамогай уколаў пад ногці (Праабражэнскі, 1, 186; Фасмер, 3, 298).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугаля́нка ’страва, прыгатаваная з аўсянай мукі на кіслай рошчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, ад пу́гаць ’сёрбаць’ (гл.), варыянт ногаць ’тс’ (ашм., Стан.), ці іранічнае ўтварэнне ад нагуляны (ад гуляць) з фанетычнай зменай па- > пу‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.

2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.

•••

Паказаць кіпцюры гл. паказаць.

Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гацьно́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазу́р ’кіпцюр, ногаць’ (ТСБМ, Шмат., Шпіл., Янк. БП, Сцяшк. МГ, Бессон., Інстр. II, Жд. 2, Сл. ПЗБ), па́зур ’тс’ (ТС). Рус. пазу́р ’кіпцюр’, дыял. ’расл. Centaurea pulchella’, польск. pazur, в.-луж. pazor, н.-луж. pazora, славац. pazúr ’тс’, чэш. pazour ’кіпцюр; расл. наготкі’. Паводле Фасмера (3, 186); Махэка (430), скарочаная форма ад paznogъtь (гл. пазно́гаць) з суф. ‑urъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́ ’ніжняя канечнасць’ і інш. значэнні. Укр., рус. нога́, польск. noga, чэш., славац., в.-луж. noha, славен. noga, серб.-харв. но̀га, макед. нога, балг. дыял. нога́. Прасл. *noga, роднаснае літ. nãgas ’пазногаць, кіпець’, nagà ’капыт’, лат. nags ’пазногаць, кіпець’, ст.-прус. nage ’нага’ і інш., што сведчыць аб зыходным значэнні ’ногаць, капыт’. Гл. Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 13, 1018.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)