узнервава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць узнерваванага. Па бляску Рыгоравых вачэй, па ўзнерваванасці яго рухаў Люба адчула, што ён нечага хвалюецца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памазы́ ’плямы на бялізне ад поту або нечага масленага’ (Нас.). Аддзеяслоўны дэрыват ад памазаць < мазаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заче́м-то нареч. чаго́сьці, чаго́сь, не́чага; на не́шта, нашто́сьці, нашто́сь; чаму́сьці, чаму́сь; см. заче́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́чы (род. не́чага, дат. не́чаму, вин. не́чы, не́чага, твор., предл. не́чым; ж. не́чая, ср. не́чае; мн. не́чыя) мест. неопр., м. че́й-то;

з не́чае ла́скі — благодаря́ чье́й-то услу́ге, благодаря́ кому́-то, из-за кого́-то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мітуслі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Той, хто мітусіцца (у 1, 2 знач.); неспакойны чалавек. Алёшка — мітуслівец, яму бясконца трэба блукаць і шукаць нечага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надакляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.

Разм. Наабяцаць многа чаго‑н. каму‑н. Нахлябіч.. надакляроўваў .. [Паўлючку] і дрэва на хату, і яшчэ там нечага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., каго-што і чаго.

1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.

Д. вады.

Д. солі ў халаднік.

2. Сказаць або напісаць у дадатак.

Д. некалькі слоў да пісьма.

Усё зразумела, д. нечага.

|| наз. дабаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадве́сце, ‑я, н.

З’ява, прыкмета, якая прадвяшчае наступленне чаго‑н. Над горадам навісла навальнічная хмара. Ад яе павявала ўжо свежасцю і прадвесцем нечага трывожнага. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

countdown

[ˈkaʊntdaʊn]

n.

адлічэ́ньне, адлі́к ча́су (да пача́тку не́чага)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

at one’s elbow

блі́зка да не́чага, пад руко́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)