Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтейнечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго нельга гаварыць; выдаць тайну. Васіль ледзь не прагаварыўся, што ён ведае, дзе яго бацька хавае золата і польскія маркі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bsichtslos

1. a ненаўмы́сны

2. adv без наме́ру, незнаро́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Няўмы́сля (невмы́сля, няўмысьля) ’незнарок’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Юрч. НВС), няўмыслі ’тс’ (Грыг., Бяльк.), няўмы́сня ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку адпадзення прыстаўкі з ненаўмысля ’тс’, гл. наўмысля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несамахо́ць, прысл.

Разм. Мімаволі, незнарок. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты скарб [хаты].. — Не багата, не багата... — несамахоць сарвалася ў Варанецкага. Дуброўскі. Боганчык быў страпянуўся і несамахоць прыціснуўся да калёс, стаўшы побач з Настай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуць ’натрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. рина ’разграбаць, ачышчаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ненаро́кам, прысл.

Разм. Выпадкова, ненаўмысна; незнарок. Мы стаялі ўдвух, і тугая каса Ненарокам кранула мой твар. Панчанка. — Чаму ты не жэнішся? — прыставала Лёдзя, як бы ненарокам кладучы руку на старонку падручніка, якую чытаў брат. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́шкі, прысл.

Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unawares

[,ʌnəˈwerz]

adv.

1) незнаро́к, выпадко́ва

2) зьняна́цку, нечака́на

The police caught the burglar unawares — Палі́цыя засьпе́ла зло́дзея зьняна́цку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неча́янно нареч.

1. (неожиданно) нечака́на, неспадзява́на; (внезапно) рапто́ўна, знячэ́ўку, зняна́цку;

2. (ненарочно) незнаро́к; (неумышленно) ненаўмы́сна; (случайно) выпадко́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)