Няўмы́сля (невмы́сля, няўмысьля) ’незнарок’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Юрч. НВС), няўмыслі ’тс’ (Грыг., Бяльк.), няўмы́сня ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку адпадзення прыстаўкі з ненаўмысля ’тс’, гл. наўмысля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)