надысці́, надыду́, нады́дзеш, нады́дзе; надышо́ў, -шла́, -шло́; нады́дзі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, наблізіцца.

Надышоў час расстання.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ахапіць, авалодаць.

Зноў надышоў страх.

3. Прыйсці, з’явіцца куды-н. (разм.).

Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. надыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приспе́ть сов.

1. (подоспеть) прост. надысці́, падаспе́ць;

2. (настать) разг. надысці́, наста́ць;

час его́ приспе́л час яго́ надышо́ў (наста́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дарыцца, ‑рыцца; зак.

Разм. Нечакана настаць, здарыцца. — Бывае — скарынцы будзеш рад, — сказаў стары. — Мала якая патрэба выдарыцца. Баранавых. // Выдацца, выпасці (пра час). Вясна выдарылася цёплая, лагодная. □ [Аляксей] ведаў, што з гадзіны на гадзіну можа прыйдзецца ехаць на фронт, а тады невядома, калі выдарыцца вольная хвіліна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воцари́ться сов.

1. уст. стаць царо́м;

2. запанава́ць, наста́ць, усталява́цца;

в до́ме воцари́лась тишина́ у до́ме запанава́ла (наста́ла, усталява́лася) цішыня́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспосле́довать сов., книжн. (произойти после чего-л., явиться следствием) адбы́цца; вы́йсці; з’яві́цца; (наступить) наста́ць, надысці́; (случиться) ста́цца, зда́рыцца (пасля́ чаго́е́будзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́нетьнастаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.

1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

Н. на плот.

2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

Мядзведзь наскочыў на чалавека.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

Партызаны наскочылі з лесу.

4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).

Наскочыў мароз.

5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

А тут і жніво наскочыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.

Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЕАБХО́ДНАСЦЬ І ВЫПАДКО́ВАСЦЬ,

суадносныя філасофскія катэгорыі, якія выражаюць розныя тыпы сувязей прадметаў і з’яў паміж сабой, ступень іх узаемнай дэтэрмінаванасці. Неабходнасць увасабляе ўнутр. істотную сувязь, карэнныя асаблівасці прадмета або з’явы, характарызуе тое, што павінна настаць пры наяўнасці пэўных умоў. Выпадковасць, наадварот, адлюстроўвае знешнія неістотныя сувязі аб’екта, не вынікае з яго прыроды, а з’яўляецца вынікам уздзеяння пабочных фактараў і таму можа мець або не мець месца. Н. і в. узаемаабумоўлены. Абсалютызацыя неабходнасці і яе адрыў ад выпадковасці прыводзяць да фаталізму ў тлумачэнні развіцця прыроды і грамадства, а перабольшванне ролі выпадковасці і ігнараванне неабходнасці пазбаўляюць прыродныя і грамадскія сістэмы ўпарадкаванасці, арганізаванасці, сістэмнасці. Важным момантам дыялектычнай сувязі паміж Н. і в. служаць іх і узаемапранікненне і ўзаемапераходы. У рэчаіснасці адна і тая ж з’ява ў розных сістэмах або нават у адной сістэме, але праз некаторы час можа выступаць і ў якасці Н. і в. Неабходнасць не існуе ў чыстым выглядзе, яна праяўляецца праз выпадковасць, апошняя выступае ў якасці формы неабходнасці і яе дапаўнення. Вывучэнне дыялектыкі Н. і в. з’яўляецца адной з перадумоў навук. пазнання рэчаіснасці, бо накіроўвае ўвагу даследчыка на пошук у мностве выпадковасцей элементаў неабходнасці і абумоўленых імі тэндэнцый развіцця прыродных і грамадскіх працэсаў. Навук. распрацоўка праблем Н. і в. пачалася ў стараж.-грэч. філасофіі (Платон) і вядзецца ў межах матэрыяльнага або духоўнага фактару.

В.​І.​Боўш.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

А. коўдрай дзіця.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

Змрок агарнуў зямлю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

Думкі пра дом агарнулі хлопца.

Млявасцю агорнута ўсё цела.

4. Абняць, абхапіць, ахапіць.

Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)