наста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра час, стан: пачацца, надысці.

Настаў час касьбы.

2. Прыстаць да каго-н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. (разм.).

Так настаў, што я адмовіць не мог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наста́ну наста́нем
2-я ас. наста́неш наста́неце
3-я ас. наста́не наста́нуць
Прошлы час
м. наста́ў наста́лі
ж. наста́ла
н. наста́ла
Загадны лад
2-я ас. наста́нь наста́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час наста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наста́ць сов.

1. (о времени — начаться) наста́ть, наступи́ть;

а́ў жада́ны час — наста́ло (наступи́ло) жела́нное вре́мя;

2. обл. (с требованием, просьбой и т.п.) приста́ть;

так ~та́ў, што я адмо́віць не мог — так приста́л, что я не мог отказа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачацца, надысці (пра час, стан і пад.). Настаў час адпачынку. Настала вясна. □ На ўсёй зямлі настала свята, яна красой уся абнята. Дубоўка. У класе настала насцярожаная цішыня. Якімовіч. Тым часам настала жніво. Дуброўскі.

2. Разм. Прыстаць да каго‑н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. Так настаў, што я згадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настаць, прыйсці, надысці, наступіць, насунуцца, нахапіцца, прыспець; выбіць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наста́ть сов. надысці́, наста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настава́ць, ‑стае.

Незак. да настаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наступі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́піць; зак.

Пра час, стан: надысці, настаць.

Наступілі халады.

Наступіла цішыня.

|| незак. наступа́ць, -а́е.

|| наз. наступле́нне, -я н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хо́піцца; зак.

1. Нечакана настаць, надысці.

Дзень нахапіўся неўзаметку.

2. Ускочыць, з’явіцца на чым-н. (разм.).

На лбе нахапіўся гуз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наступи́тьII сов. (настать) надысці́, наста́ць; (приблизиться) наблі́зіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)