націкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Разм. Нагледзеўшы што‑н., намеціць для набыцця, выкарыстання. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

naszkicować

зак.

1. накрэсліць, накідаць;

naszkicować sylwetkę — накрэсліць сілуэт (постаць);

2. намеціць;

naszkicować plan — намеціць план

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

панамяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Намеціць меткамі ўсё, многае. Панамячаць бялізну. Панамячаць дарогу тычкамі.

2. Папярэдне вызначыць з якой‑н. мэтай (пра многіх, многае). Панамячаць кандыдатуры на выбарныя пасады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

Н. чарцёж.

3. што і чаго. Напісаць (разм.).

Н. сказ у сшытку.

4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацурыцьнамеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цур ’чур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўзя́цце ’адвага, дзёрзкасць’, паўзяце ’набрацца (смеласці, ахвоты)’, паўзяцца ’хутка набыць навыкі ў рабоце, налажыцца’, ’стаць адважным аж да дзёрзкасці’ (Нас.). Паланізм. Параўн. польск. powziąć ’прыняць, задумаць, намеціць’, ’адчуць (упэўненасць), powzięcie (się) — дзеянне ад powziąć (się). Да ўзяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wytyczyć

зак.

1. намеціць;

2. геад. пратычкаваць;

wytyczyć granicę — правесці дэмаркацыю мяжы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

назна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Прызначыць на якую-н. пасаду, працу.

Н. загадчыкам кафедры.

2. што. Намеціць, вызначыць тэрмін.

Н. сустрэчу на вечар.

3. што. Устанавіць (зарплату, пенсію і пад.).

Н. пенсію.

4. што. Прысудзіць (у якой-н. гульні).

Н. штрафны ўдар.

5. што. Паставіць знак, пазначыць меткай.

Н. дрэвы на высечку.

|| незак. назнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. назначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. за кім-чым, каго-што і без дап. Пасачыць з мэтай догляду; паклапаціцца пра каго-, што-н.

П. за дзецьмі.

Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей (з нар.). Прыгледзь тут, а я адлучуся ў магазін.

2. каго-што. Намеціць для набыцця, скарыстання (разм.).

П. сабе касцюм.

П. месца для будоўлі.

|| незак. прыгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начерта́ть сов., книжн., уст.

1. накрэ́сліць; (написать) напіса́ць, мног. панапі́сваць; (наметить) наме́ціць;

2. перен. накрэ́сліць, напіса́ць, мног. панапі́сваць; (определить) вы́значыць (на бу́дучае), прадказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)