наме́ціць² гл. меціць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́ціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наме́чу наме́цім
2-я ас. наме́ціш наме́ціце
3-я ас. наме́ціць наме́цяць
Прошлы час
м. наме́ціў наме́цілі
ж. наме́ціла
н. наме́ціла
Загадны лад
2-я ас. наме́ць наме́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час наме́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наме́ціць¹, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак.

1. гл. меціць¹.

2. што. Лёгкімі штрыхамі вызначыць асноўныя контуры чаго-н.

Н. пярэдні край карціны.

3. Папярэдне вызначыць каго-, што-н.

Н. кандыдатуру на вакантную пасаду.

Н. дзень для паездкі.

4. што. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н.

Н. на сераду сход працоўнага калектыву.

|| незак. намяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́ціць в разн. знач. наме́тить; (поставить метку — ещё) поме́тить;

н. кандыдату́ру — наме́тить кандидату́ру;

н. план рабо́ты — наме́тить план рабо́ты;

н. бярвёны — поме́тить брёвна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

1. Паставіць меткі, знакі на чым‑н. Намеціць дрэвы для высечкі. Намеціць бялізну.

2. Абазначыць, ставячы меткі, знакі. Намеціць дарогу тычкамі.

3. Лёгкімі штрыхамі, лініямі абазначыць асноўныя контуры чаго‑н. Намеціць пярэдні план карціны. Намеціць фасад будучага дома. // перан. Зрабіць, стварыць у агульных рысах; накідаць. Намеціць схему ўрока.

4. Папярэдне вызначыць каго‑, што‑н. Калі.. трэба было намеціць кандыдатуру сакратара райкома камсамола, Андрыян Цітавіч адразу прыгадаў Валю Красачку. Марціновіч. Рыгор загадзя намеціў дзень, калі ён абавязкова паедзе ў горад. Гартны.

5. Прымеціць, выбраць каго‑, што‑н. з якой‑н. мэтай. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан.

6. Задумаць, запланаваць зрабіць што‑н. Зараз .. [краіне] усё пад сілу, і ўсё, што намеціла партыя, будзе выканана. Карпаў. З Сюзанай звязана ўсё самае лепшае, што намеціў .. [Міця] зрабіць у жыцці. Навуменка. Памаўчалі, пасля загаварыў старшыня: — .. Вось што... Ульяна, і вы, Тодар... На вечар мы ўчора намецілі праўленне, не адкладаць жа. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ціць², ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; незак.

1. у каго-што. Старацца папасці ў каго-, што-н.

М. у звера.

2. з інф. Мець намер, намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. укусіць.

3. Імкнуцца заняць якое-н. становішча, пасаду (разм.).

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ціць¹, ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; ме́чаны; незак., каго-што.

Ставіць на кім-, чым-н. адметны знак, метку.

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны і паме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны.

|| наз. ме́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяча́ць гл. намеціць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́чаны наме́ченный; поме́ченный; см. наме́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

націкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак. (разм.).

Нагледзеўшы што-н., намеціць для набыцця, выкарыстання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)