ізамо́рфны

(ад іза- + -морфны)

надзелены ізамарфізмам 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фіярыту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фіярытуры. Фіярытурная манера выканання. // Надзелены фіярытурамі. Фіярытурнае спяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рды, -ая, -ае.

1. Надзелены пачуццём уласнай годнасці, павагі да сябе.

Г. чалавек.

2. Поўны пачуцця задавальнення сабой.

Г. позірк.

3. Ганарысты, фанабэрысты.

Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнай (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суперме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Герой, надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, чароўна-абаяльным.

2. (іран.). Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.

|| прым. суперме́нскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

феты́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У першабытных народаў: прадмет, надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, які служыць аб’ектам рэлігійнага культу.

2. перан. Тое, што карыстаецца бясспрэчным прызнаннем, чаму вераць і слепа пакланяюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неправамо́цны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае права рабіць што‑н., які не надзелены паўнамоцтвамі. Неправамоцны дэлегат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разу́мнынадзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́сьбіт, -а, М -біце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.

Носьбіты мовы.

2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі-н. уласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́слячы,

1. ‑ая, ‑ае. Здольны глыбока і самастойна мысліць; надзелены здольнасцю філасофскага мыслення.

2. Дзеепрысл. незак. ад мысліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэсі́ўны

(фр. expressif, ад лац. expressus = выразны)

выразны, надзелены экспрэсіяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)