феты́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У першабытных народаў: прадмет, надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, які служыць аб’ектам рэлігійнага культу.

2. перан. Тое, што карыстаецца бясспрэчным прызнаннем, чаму вераць і слепа пакланяюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)