набры́днуць

надакучыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. набры́дну набры́днем
2-я ас. набры́днеш набры́днеце
3-я ас. набры́дне набры́днуць
Прошлы час
м. набры́д
набры́днуў
набры́длі
набры́днулі
ж. набры́дла
набры́днула
н. набры́дла
набры́днула
Дзеепрыслоўе
прош. час набры́днуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вантро́бы, -аў.

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

Пераесці (ад’есці) вантробы (разм., асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. вантро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аско́ма, -ы, ж.

Непрыемнае вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

А. на зубах ад кіслых яблыкаў.

Нагнаць (набіць) аскому — надта надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спраку́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

1. Насваволіць, нагарэзнічаць, надзівачыць.

Спракудзіў, за што і атрымаў дубца.

2. каму. Надакучыць, абрыдаць.

Як ты мне спракудзіў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надае́сці, -дае́м, -даясі́, -дае́сць; -даядзі́м, -даясце́, -даяду́ць; -дае́ш; зак., каму, з інф. і без дап.

Тое, што і надакучыць.

|| незак. надаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надаку́чваць гл. надакучыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

надаку́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надакучваць — надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надаяда́ць разм. гл. надакучыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́тинадакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzićнадакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити сенадакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди сенадакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nadokuczyć

зак. надакучыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)