Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыкуча́ць ’надакучваць’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад слаба зафіксаванага ку́чыць з той самай семантыкай (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), якое ў форме *куча́ць больш вядома ў прыставачных утварэннях, параўн. дакуча́ць/даку́чыць, надаку́чыць (гл.). Бяспрэфіксны дзеяслоў узыходзіць да прасл.*kučiti (sę). Параўн. арэальна блізкія смал.прику́чить ’тс’, прику́чливый ’сумны, невясёлы; дакучлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przykrzyć się
przykrzy|ć się
незак.
1.надакучваць; надакучаць;
2. нудзіцца, сумаваць, маркоціцца;
przykrzyć się mi się — мне сумна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр.нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильний ’спешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен.nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр.негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нчыць ‘кленчыць, настойліва прасіць, дамагацца просьбамі’ (Скарбы). Няясна; параўн. фармальна і семантычна блізкае рус.наўг.те́нжить, те́ншить ‘надакучваць, кленчыць, настойліва прасіць’, якое Фасмер (4, 42) выводзіць з польск.tążyć, tężyć ‘тужыць, сумаваць па кім-небудзь’ (гл. тужыць), што з арэальнага пункту гледжання падаецца сумнеўным. Мажліва, дзеяслоў працяглага дзеяння ад гукапераймальнага тэнкаць (гл.) або роднасны польск.stękać ‘стагнаць, скардзіцца’ з рухомым s (гл. стэнкаць). Народнаэтымалагічнай сувяззю з апошнім Федароўскі (Федар. 1, 249) тлумачыў табуізаванне запазычанага тэнча і замену яго словам вясёлка для пазбягання праклёну kab ty cięły wiek stenkaŭ, гл. таксама Астроўскі, Зб. памяці Слаўскага, 522.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
weary
[ˈwɪri]1.
adj.
1) змо́раны; сто́млены; зьнясі́лены
2) стамля́льны, надаку́члівы
a weary wait — надаку́члівае чака́ньне
I am weary of it — Мне гэ́та ўсё абры́дла
2.
v.t. -ried, -rying
1) надаку́чваць
2) стамля́ць
3.
v.i.
1) стамля́цца
2) тужы́ць
She is wearying for home — Яна́ ту́жыць па до́ме
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
tire
I[taɪr]1.
v.t.
1) стамля́ць; мары́ць, змо́рваць
The hard work tired him — Цяжка́я пра́ца стамля́ла яго́
2) дакуча́ць, надаку́чваць
The monotonous work tired the office boy — Пасыльно́му надаку́чыла аднаста́йная пра́ца
2.
v.i.
мары́цца, змо́рвацца; стамля́цца
He tires easily — Ён лёгка стамля́ецца
•
- tire out
II[taɪr]
n.
шы́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)