2) усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАСМА́ТАЎ (Леанід Васілевіч) (12.1.1901, с. Верхні Ломаў Ніжняломаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 2.8.1977),
расійскі кінааператар. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1944). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1927). З 1929 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1950 праф.). Сярод знятых фільмаў «Зямля прагне» (1930), «Лётчыкі» (1935), «Досвіткі Парыжа» (1937), «Сям’я Апенгейм» (1939), «Узнятая цаліна» (1940), «Справа Артамонавых» (1941). Наватар у стварэнні сав. каляровага кіно [фільмы «Мічурын» (1949, з Ю.М.Кунам), «Падзенне Берліна» (1950), «Вольніца» (1956), кінатрылогія «Блуканне па пакутах» («Сёстры», «Васемнаццаты год», «Пахмурная раніца» (1957—59)]. Здымаў шырокафарматныя фільмы: «Суд звар’яцелых» (1962), «Год як жыццё» («Карл Маркс», 1966). Аўтар вынаходніцтваў у галіне камбінаваных здымак, каляровага і шырокафарматнага кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1950.
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАПЦА́РАЎ (Нікола Іонкаў) (7.12.1909, г. Банска, Балгарыя — 23.7.1942),
балгарскі паэт. Скончыў марское тэхн. вучылішча (1932). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. руху ў Балгарыі, расстраляны гітлераўцамі. Друкаваўся з 1926. Працягваў традыцыі балг.рэв. паэзіі (Х.Боцеў, Х.Смірненскі), выступіў як паэт-наватар. У зб. «Песні матора» (1940) адлюстраваў сац. зрухі часу, атмасферу завода, рух машын, працоўныя будні, веру ў светлую будучыню. Цыкл «Песні пра адну краіну» прысвечаны антыфаш. барацьбе ў Іспаніі. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Астрэйка, Н.Гілевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛІ́Б ((Delibes) Клеман Філібер Леа) (21.2.1836, Сен-Жэрмен-дзю-Валь, цяпер у межах г. Ла-Флеш, Францыя — 16.1.1891),
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1884). З 1848 вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў А.Адана і інш. (з 1881 яе праф.). З 1853 акампаніятар «Тэатр лірык» і царк. арганіст у парыжскіх саборах, даваў урокі фп. У 1865—72 другі хормайстар т-ра «Гранд-Апера». Працаваў пераважна ў муз.-тэатр. жанрах. Найб. вядомыя яго оперы «Так сказаў кароль» (1873) і «Лакмэ» (1883) — адна з лепшых франц. арыентальных опер. Наватар у галіне балета, сімфанізаваў балетную музыку, развіў у ёй драм. пачатак. Яго лепшыя балеты «Капелія» (1870) і «Сільвія» (1876) зрабілі вял. ўплыў на развіццё муз.-харэаграфічнага мастацтва.
Літ.:
Давидсон И. Балеты Делиба // Сов. музыка. 1961. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КШАСІ́НСКІ (сапр.Кшасінскі-Нечуй) Фелікс
(Адам-Валезіуш) Іванавіч (Янавіч; 17.11.1823, Варшава — 16.7.1905),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1898). Вучыўся ў Варшаўскай балетнай школе (1831—38, педагог М.Піён). У 1844—52 танцоўшчык балетнай трупы «Варшаўскіх урадавых тэатраў». З 1853 саліст Пецярбургскай балетнай трупы. Асабліва па-заліхвацку выконваў польск., цыганскія, венг. танцы ў балетах і операх; першы ў Расіі «мазурыст». Сярод партый: Ініга («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Бірбанта («Карсар» А.Адана), цар Нубійскі, Кандаўл, Клод Фрола («Дачка фараона», «Цар Кандаўл», «Эсмеральда» Ц.Пуні), Брамін («Баядэрка» Л.Мінкуса). Наватар у пошуках «рэаліст. грыму» ў балетным т-ры. Паставіў балеты «Сялянскае вяселле» («Вяселле ў Айцове») Я.Стэфані, «Роберт і Бертрам, або Два злодзеі» І.Шміта і Пуні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́С ((Jooss) Курт) (12.1.1901, г.Васеральфінген, Германія — 29.5.1979),
нямецкі артыст балета, балетмайстар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў экспрэсіянізму ў танцы. Вучыўся ў Вышэйшай муз. школе ў Штутгарце (1919—21). З 1921 з Р. фон Лабанам працаваў у т-рах Мангейма і Гамбурга, балетмайстрам дзярж.т-ра ў Мюнстэры. Арганізатар (1927) і кіраўнік (1949—68) аддзялення танца «Фолькванг-шуле», адначасова балетмайстар трупы «Фолькванг-балет» у Эсене. У 1933 са сваёй трупай «Бале Іос» эмігрыраваў у Англію, адкрыў там уласную школу. Як балетмайстар-наватар стварыў танц. драму новага тыпу, сінтэзаваў танец мадэрн з тэхнікай класічнага танца і драм. пантамімы. Сярод лепшых пастановак: «Зялёны стол» на муз. Ф.Коэна (1932, 1-я прэмія на міжнар. конкурсе харэографаў у Парыжы), «Блудны сын» Коэна (1933), «Кампанія на заезным двары» на муз. Л.Бетховена—Кука (1943), «Пандора» Герхарда (1974). Творчасць І. зрабіла вял. ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва многіх краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Навы́тар ’практыкаванне’ (Дуж-Душ.), навытарынный ’навучаны, звычны да справы, набіўшы руку, не навічок’, дзеепрым. залежнага стану ад дзеяслова навытырыць (Нік., Оч.). Этымалогія няпэўная; паводле Ластоўскага, бел.навытар ’навык да выканання чыннасцяў’ паходзіць ад тор ’шлях, дарога’, торыць ’праціраць дарогу’ (Ласт. 106) і, відаць, звязана з рус.поднатореть ’навучыцца, набіць руку ў якой-небудзь справе’, аднак няясным застаецца пачатак слова. Спробы звязаць з новы, параўн., напрыклад, чэш.novotář ’аматар новага, наватар’, славен.novotorija ’навіна, новыя парадкі’ і пад., ствараюць семантычныя цяжкасці. Мартынаў (вусна) выводзіць з *na‑o‑tor‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НІ́ЛЬСЕН ((Nielsen) Карл Аўгуст) (9.6.1895, Норэ-Люндэльсе, каля г. Одэнсе, Данія — 3.10.1931) класік дацкай музыкі, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Капенгагене (1884—86),
з 1916 выкладаў у ёй (у 1931 рэктар). У 1889—1905 скрыпач, з 1908 гал. дырыжор Каралеўскага т-ра ў Капенгагене. У 1915—27 гал. дырыжор канцэртаў Муз.т-ва. Наватар дацкай музыкі. Стваральнік т.зв. новай дацкай нар. песні. Яго эстэт. погляды паўплывалі на творчасць дацкіх і інш. скандынаўскіх кампазітараў 20 ст. Сярод твораў: оперы «Саул і Давід» (паст. 1902), «Маскарад» (паст. 1906); «Гімн каханню» (1897), «Сны» (1904), «Фюнская вясна» (1921) для салістаў, хору і арк.; 6 сімфоній (1882—1925), уверцюры (1903, 1908, 1918); канцэрты для інструментаў з арк. (1911, 1926, 1928), камерна-інстр. ансамблі, творы для фп., скрыпкі, аргана; хары a cappella; песні (каля 250), музыка да драм. спектакляў і інш. Аўтар мемуараў «Маё дзяцінства на Фюне» (1927). У Капенгагене праводзяцца фестывалі музыкі Н.
Літ.:
Сталь Э. Классик нашей музыки // Сов. музыка. 1970. № 8;
Мохов Н.Н. О творчестве К.Нильсена // Там жа 1981. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН (Аляксандр Мікалаевіч) (6.1.1872, Масква — 27.4.1915),
рускі кампазітар і піяніст, педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1892, кл. С.Танеева, В.Сафонава). З 1895 вёў канцэртную дзейнасць. У 1898—1903 праф. Маскоўскай кансерваторыі. У 1904—10 жыў і працаваў за мяжой (з перапынкамі). У яго творчасці ўвасоблены ідэі экстатычнага памкнення да невядомых «касмічных» сфер, стваральнай сілы мастацтва. Музыцы ўласцівы напружанасць, дыяпазон вобразаў ад натхнёна-ідэальных, вытанчаных да экспрэсіўна-гераічных. Наватармуз.-выразных сродкаў; развіваў ідэю спалучэння каляровага святла і музыкі, упершыню ў муз. практыцы ўвёў партыю каляровага святла (сімф. паэма «Праметэй»). Станаўленне стылю С. выявілася ў сімфанізме. Аўтар твораў: для арк. — 3 сімфоній (1900—04, 3-я — «Боская паэма»), сімф. паэм «Мары» (1898), «Паэма экстазу» (1907), «Праметэй» («Паэма агню», з фп. і хорам, 1910); канцэрта для фп. з арк. (1897); для фп. — 10 санат (1892—1913), 29 паэм, 26 эцюдаў, 90 прэлюдый, 21 мазуркі, 11 экспромтаў, вальсаў, фантазій і інш. Творчасць С. паўплывала на фп. і сімф. музыку 20 ст.
Літ. тв.: Письма. М., 1965.
Літ.: Дельсон В.Ю. Скрябин. М., 1971; Бэлза И. А.Н.Скрябин. М., 1987; Рубцова В. А.Н.Скрябин. М., 1989.