1.на каго-што. Наваліцца на каго-, што-н., націснуць сваім цяжарам.
Н. плячом на дзверы.
2.перан., на што. З сілай пачаць дзейнічаць якой-н. прыладай.
Н. на вёслы.
3.перан., на што. Пачаць энергічна рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).
Н. на вучобу.
Н. на работу.
|| незак.наляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абла́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць.Чарот.// Адмоўна выказацца пра каго‑, што‑н. Аблаяць у газеце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неміну́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць немінучага; непазбежнасць. Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха.Колас.У немінучасці.. змен ужо ніхто не сумняваўся, і спрачаліся толькі аб тым, калі і якія яны будуць.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.
У вагон насела многа людзей.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.
Насеў пыл.
3.на каго (што). Напаўшы, наваліцца з сілай.
Удвух населі на аднаго.
4.перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).
|| незак.насяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр.нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. наги‑ нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
heréinstürzen
vi(s)
1) уляце́ць у што-н.
ins Zímmer ~ — увалі́цца ў пако́й
2) навалі́цца (пра няшчасце)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду.Сабаленка.Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка — гэта астравок, на які абрынулася вада.Карпаў.//перан. Нечакана спасцігаць каго‑, што‑н. Няшчасце абрынулася на Марыльку.Сабалеўскі.
2.перан. Імкліва, з вялікай сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. налёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. наляж; зак.
1.Наваліцца на што‑н., націснуць сваім цяжарам. Палегчы на стол. □ Вартаўнік усім целам налёг на рэйку шлагбаума.Шынклер.Чалавек з дзесятак салдат наляглі на дзверы.Лынькоў.
2. З сілай пачаць дзейнічаць якой‑н. прыладай. Надзя зноў села на карму, а я з усіх сіл налёг на вёслы. Аднак пасоўваліся мы досыць марудна.Кірэенка.Зіна налегла на палкі, вырвалася [на лыжах] наперад.Шыцік.
3.перан.Разм. Пачаць энергічна рабіць што‑н., займацца чым‑н. Налегчы на кнігі. Налегчы на замежную мову. □ [Халуста] спачатку налёг на мяса, потым падсунуў да сябе міску з капустай і вычарпаў яе да дна.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́шыцца, ‑шыцца; зак.
1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль.Васілеўская.//перан.Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш.Танк.
2.перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну.Кавалёў.// Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі.Марціновіч.Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа.А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)