ЛАРЫНГАФО́Н [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + ...фон],

мікрафон спец. канструкцыі, які пераўтварае мех. ваганні (вібрацыі) звязак і храсткоў гартані чалавека, які гаворыць, у эл. ваганні. Практычна не ўспрымае гукавых ваганняў знешняга асяроддзя. Звычайна 2 Л. размяшчаюць з двух бакоў гартані па рамянях шлема. Выкарыстоўваецца для радыё- і тэлефонных размоў ва ўмовах (на аб’ектах) з высокім узроўнем шуму (у самалёце, танку, прамысл. цэху і да т.п.).

П’езаэлектрычны ларынгафон 1 — частка корпуса, якая прыціскаецца да гартані; 2 — п’езаэлемент з апорамі 4; 3 — вывады электрычнага напружання гукавой частаты.

т. 9, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.

Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАДКЕ́ВІЧ (Яўген Рыгоравіч) (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),

бел пісьменнік. Канд. гіст. н. (1974). Д-р філал. н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.

Тв.:

Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;

Увага! Мікрафон уключаны! Мн., 1996.

Л.​С.​Савік.

т. 13, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁСТА́НЦЫЯ,

комплекс радыёэлектронных прылад, прыстасаванняў і абсталявання, прызначаных для перадачы і (ці) прыёму інфармацыі з дапамогай радыёхваль. Адрозніваюць перадавальныя, прыёмныя і прыёмна-перадавальныя; па даўжыні хваль — доўга-, сярэдне-, каротка- і ультракароткахвалевыя. Бываюць стацыянарныя, на рухомых аб’ектах (аўтамабілях, самалётах, суднах) і пераносныя. Атрымалі пашырэнне Р. дуплекснай сувязі з убудаванымі мікраЭВМ: сотавы радыётэлефон, радыёмадэм, тэлефонны радыёпадаўжальнік, а таксама Р. транкінгавай сувязі.

Асн. вузлы перадавальнай Р.: радыёперадатчык, антэна (са злучальным фідэрам), крыніца сілкавання; прыёмнай — радыёпрыёмнік, антэна (з фідэрам ці без яго) і крыніца сілкавання. Асн. патрабаванні да тэхн. сродкаў перадавальных Р.: стабільнасць частаты і магутнасці выпрамяняльных радыёхваль; дакладнасць перадавальнай інфармацыі; высокі ккдз; адсутнасць пабочнага выпрамянення за межамі ўстаноўленай паласы частот. Тэхн. сродкі прыёмных Р. павінны задавальняць патрабаванням: нескажонае ўзнаўленне інфармацыі; дастатковая адчувальнасць да радыёсігналаў; здольнасць вылучаць сігналы патрэбнай частаты; стабільнасць прыёму радыёсігналу.

В.​М.​Ляўковіч.

Структурная схема малагабарытнай радыёстанцыі: 1 — мікрафон; 2 — радыёперадатчык; 3 — антэна; 4 — пераключальнік; 5 — радыёпрыёмнік; 6 — дынамік.

т. 13, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ларынгафо́н

(ад ларынга- + -фон)

спецыяльны мікрафон для пераўтварэння акустычных ваганняў у электрычныя, які прыкладваецца непасрэдна да гартані пры перагаворах ва ўмовах моцнага шуму (на самалётах, у танках і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bug1 [bʌg] n.

1. клоп, блашчы́ца;

a May bug хрушч

2. мікро́б;

a flue bug infml ві́рус гры́пу, зара́за

3. infml энтузія́зм, ама́тарства; апанта́насць;

He’s got the travel bug. Ён вялікі аматар падарожжаў.

4. infml жучо́к, патайны́ мікрафо́н; апара́т для тае́мнага назіра́ння

5. comput. памы́лка (у праграме або сістэме)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bug

[bʌg]

1.

n.

1) казя́ўка, кузу́рка f.

2) блашчы́ца f.; клоп, клапа́ m.

3) informal хваробатво́рная бактэ́рыя, бацы́ла f.

4)

а) вялі́кая заціка́ўленасьць, апанта́насьць f.

б) вялі́кі ама́тар

the travel bug — вялі́кі ама́тар падаро́жжаў

5) Sl. жучо́к -ка́ (прыла́да для падслухо́ўваньня)

2.

v.t.

1) Sl. уста́віць мікрафо́н для падслухо́ўваньня

2) Sl. дакуча́ць, дуры́ць галаву́, назаля́ць

- bug off

- bug out of the eyes

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)