Падкру́чча ’топкая балоцістая мясціна, зарослая кустамі’ (Бяльк.). Канфіксальнае ўтварэнне ад круча (гл.), суф. ‑je (‑ja)‑ Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 234.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мо́лока ’топкая мясціна на лузе, у балоце’ (ТС). У выніку гіперправільнага выраўнавацца групы ‑ol‑ у ‑оло‑ з ⁺млака, мла́кі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.дамясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся.Колас.Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку.Мележ.Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда!Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЁТР ПЕТРЭ́Й ДЭ ЭРЛЕЗУ́НДА, Персан Пер (лац. Petrus Petrejus, швед. Peer Persson; 1577, г. Упсала, Швецыя — 1622),
шведскі дыпламат і гісторык. З 1595 на дзярж. службе. У 1605—11 тройчы наведваў Рас. дзяржаву. У 1614 пачаў працу па гісторыі Расіі ад стараж. часоў да 1612 (выд. ў 1615 у Стакгольме на швед. мове), пасля давёў яе да 1617 (выд. ў 1620 у Лейпцыгу на ням. мове). Значная ч. яго працы прысвечана адносінам паміж Расіяй і ВКЛ у 16 — пач. 17 ст. Назву Белая Русь ён выводзіў ад адзення жыхароў: «Адна мясціна ў гэтай краіне называецца Беларуссю, таму што там мужчыны ўлетку носяць на галовах белыя шапкі, а жанчыны фарбуюць і падводзяць сабе твар бяліламі...». У яго працы шмат некрытычных запазычанняў з сачыненняў З.Герберштэйна, А.Гваньіні і асабліва з хронікі Бусава, аднак шмат і самастойных назіранняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мяльча́к ’неглыбокая мясціна ў рацэ’ (Янк. 3.; лід., Сцяшк. Сл.), мельчак ’нізіна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да мелкі, мель (гл.). Параўн. таксама польск.mialcza ’мелкае месца ў рацэ, возеры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыта́ча ’выгадная і зручная мясціна’: у такой харошай прыта́чы хата; прыта́чнэ место ’тс’ (саліг., Нар. словатв.). Параўн. рус.дыял.прито́чный: прито́чное место ’бойкае, люднае месца’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КО́ЛАСАЎСКІ ЗАКА́ЗНІК.
Засн. 22.9 1972 у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. з мэтай захавання прыроднага комплексу мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю нар. паэта Беларусі Я.Коласа. Агульная пл. 269 га. Уключае тэрыторыю, прылеглую да Смольні (113 га, каля в. Мікалаеўшчына, сюды паэт неаднаразова прыязджаў, у 1912 тут адбылася першая яго сустрэча з Я.Купалам), Альбуці (89 га, дзе Я.Колас жыў у 1890—1902 і якую ён апаэтызаваў у паэме «Новая зямля»), Ластку (47 га, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта — 1885—90; гл. ў арт.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял), урочышча Бервянец (Дубы; 20 га, маляўнічая мясціна на беразе Нёмана, апісаная Я.Коласам у шматлікіх творах). У 1990 на тэр. заказніка адкрыты маст.-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа», які пачынаецца каля мемарыяльнай сядзібы Акінчыцы, налічвае больш за 40 драўляных скульптур па матывах твораў Я.Коласа.
З.М.Хамароўская.
Коласаўскі заказнік. Мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа». Фрагмент.